Спорт1515

Кантынентальная хакейная ліга выкрыла махінацыі каманды Лукашэнкі

На аматарскі турнір каманда кіраўніка Беларусі выводзіць прафесіяналаў, ды яшчэ і пад чужымі прозвішчамі.

Чарговы калядны хакейны турнір выклікаў нечаканы рэзананс. Бакі працягваюць высвятляць адносіны нават па заканчэнні фінальнага матчу.

Нагадаем, што ў вырашальнай гульні каманда Аляксандра Лукашэнкі саступіла расійцам — 2:3. БТ так пракаментавала гэтую асечку: «Расійцы радаваліся перамозе як дзеці, беларусы ўспрынялі паразу годна…»

Параза прэзідэнцкай дружыны — вельмі рэдкі выпадак: за ўвесь час існавання гэтай «дрым цім» вядома толькі пра тры яе няўдачы. Зрэшты, стаў вядомы няхітры сакрэт, з дапамогай якога «аматарская» каманда Лукашэнкі дамагаецца поспехаў.

На афіцыйным сайце Кантынентальнай хакейнай лігі з’явілася нататка, якая пралівае святло на некаторыя абставіны нядаўняй гульні. Цытуем першакрыніцу:

«Аматарскі статус турніру не перашкодзіў гаспадарам з першага матчу прыцягваць у склад сваёй каманды хакеістаў-прафесіяналаў, якія выступаюць у Адкрытым чэмпіянаце Беларусі і колькасць якіх да вырашальнай сустрэчы дасягнула дзеcяці,
так што расійцам супрацьстаяла фактычна зборная клубаў Беларусі. Таму перад ужо традыцыйным для гэтага спаборніцтва фіналам (ХК „Газпром экспарт“ — каманда прэзідэнта Беларусі) падтрымаць нашых ветэранаў прыехала моладзь з клубаў СКА-1946 і ХК ВМФ з Санкт-Пецярбургу

У пачатку другога перыяду ў дадатак да заяўленых 22 хакеістаў на лёдзе пад 73-м нумарам з’явіўся адзін з найлепшых бамбардыраў Адкрытага чэмпіянату Беларусі,
гулец мінскага „Юнацтва“ Аляксандр Бараўкоў, які паспеў адыграць некалькі зменаў, перш чым яго з дапамогай суддзі КХЛ Андрэя Рагачова, які з’яўляўся адным з галоўных арбітраў матчу, удалося вывесці з дзейнага складу.

Паколькі другі перыяд прайшоў без ўзяцця варотаў, а гаспадарам вельмі хацелася перамагчы, у пачатку трэцяга

ў складзе беларусаў пад прозвішчамі Шыманскага і Уладыкіна з’явіліся яшчэ два прафесійныя хакеісты з мінскага „Юнацтва“
 — самы дзейсны абаронца Адкрытага чэмпіянату Беларусі Аляксей Баранаў, выхаванец электрастальскай школы хакея, і нападнік Максім Слыш, з чым расійцы пагадзіліся, стаміўшыся спрачацца. Перад трэцім перыядам былі змененыя і правілы — буліты скасавалі, а выдаленні былі вернутыя, што прывяло да таго, што нашай камандзе з дапамогай беларускага арбітра давялося больш за хвіліну гуляць утрох супраць пяцёркі суперніка. Тым не менш, расіейцы выстаялі, а ў серыі булітаў поспех і майстэрства былі на іх баку, у выніку чаго другі раз у гісторыі гэтага турніру (першы — у 2007 годзе) яны здолелі перамагчы — 3:2».

Чаму ж не перамагаць у аматарскіх турнірах, калі палова складу каманды — прафесіяналы? Але гэтым разам не дапамаглі нават махінацыі з гульцамі. Відаць, давядзецца галоўнай суддзёй наступнага каляднага турніру прызначыць Лідзію Ярмошыну…

Каментары15

Цяпер чытаюць

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію

Усе навіны →
Усе навіны

Anthropic: Claude шантажуе, таму што вы ўсе занадта шмат пішаце пра «злы» ШІ3

У Новай Баравой адкрылі Цэнтральны парк ФОТЫ3

Дарадца Ціханоўскай заклікаў узяць удзел у выбарах у Каардынацыйную раду25

«Не пазнала сваё дзіця». У Гомелі бяздомныя сабакі пакусалі 11‑гадовую дзяўчынку10

Кампанія Sumsub, задзейнічаная ў апрацоўцы пашпартоў беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, адрэагавала на публікацыю «НН»23

У Гомелі закрываецца мясцовая гандлёвая сетка «Аркада»1

У Слуцкім раёне двое работнікаў свінакомплексу распіхалі па мяхах 18 парасят2

Мужчыну ў Мінску будуць судзіць за «адмаўленне генацыду беларускага народа»22

Работнікі гомельскага прадпрыемства скардзяцца, што з пачатку года ім не плацяць заробкі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць