Эканоміка

«Газпром»: Зніжэння цаны на газ для Беларусі ў 2011 годзе не будзе

«Мы сваім суразмоўцам у Беларусі кажам, што ёсць кантракт і згодна з ім мы будзем працаваць».

Дамоўленасцяў аб зніжэнні цаны на газ для Беларусі ў 2011 годзе на гэты момант няма, рэаліі Адзінай эканамічнай прасторы (АЭП) будуць улічаны ў кантрактах на 2012–2013 гады.

Аб гэтым паведаміў у эфіры радыёстанцыі «Рэха Масквы» афіцыйны прадстаўнік «Газпрома» Сяргей Купрыянаў.

«Мы сваім суразмоўцам у Беларусі кажам, што ёсць кантракт і згодна з ім мы будзем працаваць. Такіх дамоўленасцяў няма», — сказаў Купрыянаў, адказваючы на пытанне, ці ёсць дамоўленасці аб зніжэнні цаны газу для Беларусі ў наступным годзе.

У той жа час, перадае словы Купрыянава РІА Новости, ён падкрэсліў, што наяўнасць кантракту дазваляе не чакаць праблем з пастаўкамі праз Беларусь у Новы год.

«Праблем з пераходам з 31 снежня на 1 студзеня мы не чакаем», — адзначыў прадстаўнік «Газпрома».

Ён таксама дадаў, што ў новых кантрактах плануецца ўлічыць стварэнне АЭП.

«Гаворка ідзе не аб 2011-м, а аб 2012 і 2013 гадах. Ёсць дамоўленасці, што ў новых кантрактах мы павінны ўлічыць рэаліі Адзінай эканамічнай прасторы», — сказаў Купрыянаў.

Паводле яго слоў, у кантрактах таксама будзе ўлічана тое, што ў Расіі адкладваецца пераход на роўнадаходныя цэны на газ, тады як пры падпісанні дзейнага кантракту з Беларуссю гэты пераход быў запланаваны на 2011 год.

Кантракт паміж «Газпромам» і «Белтрансгазам» на 2007–2011 гады прадугледжвае, што ў 2008–2010 гадах для Беларусі дзейнічаюць паніжальныя каэфіцыенты да цаны на газ, а з 2011 гады Беларусь павінна выйсці на ўзровень цэн, які забяспечвае роўную даходнасць з пастаўкамі ў Еўропу.

Як адзначаў намеснік старшыні праўлення «Газпрома» Валерый Голубеў, у 2011 годзе паніжальны каэфіцыент будзе роўны адзінцы і цана на газ для Беларусі складзе 230 долараў за тысячу кубаметраў. У 2010 годзе сярэднегадавая цана на расійскі газ для Беларусі складае 187 долараў.

Віцэ-прэм’ер урада Беларусі Андрэй Кабякоў на гэтым тыдні заявіў, што Мінск і Масква вядуць «складаныя» перамовы па цане на газ у 2011 годзе. Ён не ўдакладніў пазіцыю беларускага боку, нагадаўшы толькі, што Расія ўзяла на сябе абавязацельствы па выхадзе на роўнадаходнасць унутраных і знешніх цэн на газ да 2015 года. Гэта прадугледжана дамовай аб правілах доступу да паслуг натуральных манаполій, якая падпісана ў рамках фарміравання АЭП. Пры гэтым траекторыя пераходу на роўнадаходныя цэны ў 2012–2014 гадах можа быць рознай, адзначыў Кабякоў.

Генеральны дырэктар ААТ «Белтрансгаз» Уладзімір Маёраў паведамляў, што Беларусь і Расія плануюць падпісаць дадатковае пагадненне да базавага кантракту на пастаўку газу ў 2011 годзе.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?2

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Усе навіны →
Усе навіны

Наўседа: Калі ў бліжэйшыя некалькі тыдняў не будзе шароў, не будзе нелегальных мігрантаў, магчыма, пачнем дыялог з Беларуссю20

У Расіі аштрафавалі расіяніна за пагрозы беларускаму сілавіку праз СМС1

Ціханоўская: 2 красавіка рэжым адзначае самае цынічнае свята11

Беларуска Аляксандра Борціч, якая здымаецца ў Расіі, змяніла акцёрскую прафесію5

Беларускамоўнага інжынера родам з Хойнікаў асудзілі — хутчэй за ўсё, па справе Гаюна3

Як беларусам адкрыць «шэнген»: ці можна паспець да лета-20265

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?40

Ксёндз з Лагойска змог расшыфраваць лісты, якія раскрываюць гісторыю знакамітай краязнаўчай працы графа Тышкевіча пра Беларусь і Літву7

Трамп заявіў, што ЗША не трэба было лезці ва Украіну26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?2

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць