Меркаванні4949

Кастусёў: «Хто не краў, той не сядзе»

У часе выступу ён паставіў перад сабой бел-чырвоны-белы сцяг.

Кандыдат у прэзідэнты Рыгор Кастусёў пачаў свой тэлевыступ 24 лістапада з таго, што ён кандыдат ад Партыі БНФ. І паставіў перад сабой бел-чырвоны-белы сцяг.
 Расказаў пра колеры нашага сцяга і паабяцаў яго вярнуць. У доказ таго, што гэта «сцяг Хрыста», паказаў фоты Філарэта, на шатах якога ёсць бел-чырвона-белыя стужкі.

Выступаў ён па-беларуску ад пачатку да канца.

Расказаў пра Партыю БНФ, назваў яе «партыяй, якая ніколі сабе не здраджвала»

Раскрытыкаваў парадкі ў Беларусі, паіранізаваў з маршыруючага БРСМу, з Лядовых палацаў.

Адчувалася, што вопыту публічных выступаў у яго няма. Гаварыў ён цвёрда, ясна, але не рабіў сэнсавых паўз між часткамі свайго выступу. Як і Саннікаў, пераважна чытаў тэкст з паперкі.

Абураўся ростам цэнаў. Абураўся недаступнасцю імпартных лекаў. Абураўся падманам людзей: «Скрадуць галасы, як крадуць заробкі».

Нечаканым ходам было тое, што ён цытаваў Лукашэнку — некалькі абсурдных выказванняў апошняга.

«Я заклікаю да знішчэння аўтарытарызму», — заявіў Кастусёў. Ён паабяцаў распусціць КДБ
і стварыць новыя спецслужбы. Паабяцаў таксама люстрацыю, але супакоіў, што гэта не зачэпіць прафесіяналаў.

«Чыноўнікі, не бойцеся Народнага Фронту. Хто не краў, той не сядзе», — сказаў ён.

Пра эканоміку гаварыў, як і Саннікаў, няшмат. У адрозненне ад Саннікава, ён падтрымаў ідэю Балта-Чарнаморскага калектара.

Асобным пунктам ён выступіў за ўвядзенне талера з моцным наміналам. «А то мы ўсе мільянеры, а за тысячу нічога не купіш».

Паабяцаў з грошай прэзідэнцкіх фондаў створыць Фонд будучых пакаленняў.

«Мы не граем у маскоўскі сцэнар, — запэўніў ён, — а то некаторыя кандыдаты гатовыя ўжо ўсё аддаць і прадаць». «Нам не трэба ні Хросны Бацька -1, ні Хросны Бацька -2, якога нам рыхтуе Крэмль»

Як і Саннікаў, Кастусёў не выбраў некалькі хвілін з адпушчаных яму трыццаці.

Каментары49

Цяпер чытаюць

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію6

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію

Усе навіны →
Усе навіны

Прызначаны новы кіраўнік Гомеля5

Міліцыя заклікае не купляць старыя тэлефоны. Прычына можа выклікаць у вас новую фобію альбо смех14

Хэдлайнерам на «Мінск-арэне» на апошнім званку будзе Лёша Свік3

«Краснасельскія Мальдывы» атрымалі статус помніка прыроды10

Беларусаў папярэдзілі пра штрафы за фота ў квітнеючым рапсе14

Што рабіць, калі пабачыў птушаня на зямлі?1

Марфа Рабкова — пра Дзень Волі ў СІЗА, смерць бацькі, змены ў сабе і адносіны з адміністрацыяй калоніі3

У Ратамцы ў красавіку прадалі самую дарагую кватэру ў Мінскай вобласці3

Гісторыя 12‑гадовай Веры ў мінскай інфекцыйнай бальніцы настолькі ўразіла беларусаў, што цяпер чарга з ахвотных дапамагчы8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію6

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць