Грамадства11

Лукашэнка ў інтэрв'ю пагадзіўся зарэгістраваць незалежны СПБ

Пры ўмове, што арганізацыя Анжалікі Арэхва «аформіць усе дакументы правільна».

Кіраўнік Беларусі, Аляксандр Лукашэнка, заявіў, што бачыць рэальнай магчымасць рэгістрацыі Саюза палякаў Беларусі пад кіраўніцтвам Анжалікі Арэхва.
Аб гэтым ён выказаўся падчас сустрэчы з журналістамі вядучых польскіх СМІ.

Словы Лукашэнкі падае «Жэчпасполіта». Паводле выдання, Лукашэнка асабіста хацеў бы, каб існаваў адзін Саюз палякаў Беларусі, аднак кіраўнік краіны не выключае, што калі арганізацыя пад кіраўніцтвам Анжалікі Арэхва падасць дакументы на рэгістрацыю, то можа атрымаць станоўчы адказ.

Разам з тым, Лукашэнка падчас сустрэчы з польскімі журналістамі негатыўна выказаўся аб ранейшай кіраўніцы непрызнанага СПБ — Анжаліцы Борыс. Прэзідэнт звінаваціў яе ў «палітычных амбіцыях».

Выканаўца абавязкаў кіраўніцы незалежнага СПБ Анжаліка Арэхва паведаміла «НН», што магчымасць падаць дакументы на рэгістрацыю будзе разгледжана на адмысловым паседжанні Саюза.

«Мы разглядаем такую магчымасць. Праз некаторы час на Радзе нашай арганізацыі будзе вырашана, што рабіць далей, ці падаваць дакументы», — зазначыла спадарыня Анжаліка.
Яна таксама падкрэсліла, што галоўным прынцыпам існавання СПБ застанецца яго незалежнасць і магчымасць самастойна фарміраваць органы кіравання.

Акрамя гэтага, Лукашэнка паабяцаў асабіста паразмаўляць з кіраўніком беларускага КДБ аб магчымасці адкрыцця для польскіх даследчыкаў спецархіваў. Палякаў перадусім цікавіць так званы «Беларускі катынскі спіс» — інфармацыя аб польскіх афіцэрах, расстраляных на тэрыторыі Беларусі ў 1939–1940 гадах.

Саюз палякаў Беларусі быў створаны ў 1990 годзе. У 2005 годзе, пасля таго, як на пасаду старшыні арганізацыі была абраная Анжаліка Борыс, ва ўнутраныя справы СПБ пачалі актыўна ўмешвацца беларускія ўлады. У выніку сход, на якім была абраная Борыс, прызналі неправамоцным, а па пасаду кіраўніка СПБ пры актыўным удзеле беларускіх спецслужбаў быў абраны Юзаф Лучнік.

Прыхільнікаў Борыс гэта не задаволіла і ад 2005 году фактычна існуюць два Саюзы палякаў Беларусі — афіцыйны, які падтрымліваюць беларускія ўлады, і неафіцыйны — каторы прызнае Варшава.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Усе навіны →
Усе навіны

Эклеры, баявое НЛП і дух «Вагнера». Што хаваецца за плотам спецназаўскай часці 321411

Гасцей кавярні просяць выходзіць, калі яны бяруць каву з сабой. А так можна?2

Туалет тыпу дзірка ў падлозе і шалёны холад у зале: беларусы абмяркоўваюць, чаму з дрэс-кодам у тэатры будзе складана10

Наўседа: Калі ў бліжэйшыя некалькі тыдняў не будзе шароў, не будзе нелегальных мігрантаў, магчыма, пачнем дыялог з Беларуссю22

У Расіі аштрафавалі расіяніна за пагрозы беларускаму сілавіку праз СМС1

Ціханоўская: 2 красавіка рэжым адзначае самае цынічнае свята11

Беларуска Аляксандра Борціч, якая здымаецца ў Расіі, змяніла акцёрскую прафесію5

Беларускамоўнага інжынера родам з Хойнікаў асудзілі — хутчэй за ўсё, па справе Гаюна3

Як беларусам адкрыць «шэнген»: ці можна паспець да лета-20265

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць