Здарэнні1111

Трагедыя юнака-гея ў Амерыцы

18-гадовы скрыпач кінуўся з моста, пасля таго як аднакурснікі паказалі ў інтэрнэце запіс ягонага інтымнага спаткання.

18-гадовы скрыпач кінуўся з моста, пасля таго як аднакурснікі паказалі ў інтэрнэце запіс ягонага інтымнага спаткання. Трагедыя здарылася ў прэстыжным Ратгерскім універсітэце (штат Нью-Джэрсі).

Двое яго аднакурснікаў ужо затрыманыя, ім прад’яўленыя абвінавачванні.

18-гадовыя першакурснікі Дхарун Раві і Молі Уэй абвінавачваюцца ва ўварванні ў прыватную жыццё, якое давяло да самагубства іх аднакурсніка Тайлера Клемэнці.

Раві і Клеменці жылі ў адным пакоі ва ўніверсітэцкім інтэрнаце.

Раві ўсталяваў ва ўсім пакоі схаваныя вэб-камеры, з якіх магла ісці жывая трансляцыя ў інтэрнэт.

Калі Клеменці папрасіў суседа пакінуць яму на вечар у распараджэнне пакой, той сышоў да сяброўкі — Молі Уэй — і яны вырашылі падгледзець праз інтэрнэт, што адбываецца ў пакоі. «Я бачыў яго з іншым мужчынам, ей!» — напісаў Раві ў сваім Twitterы адразу.

Праз пару дзён ён запрасіў праз свой блог сяброў на прагляд онлайн-трансляцыі са свайго пакоя, намякнуўшы, што там можна ўбачыць сэкс паміж мужчынамі.

Па інтэрнаце пайшлі чуткі й смешкі.

Даведаўшыся аб гэтым, Клеменці зрабіў сабе смерць.

«Пайду скакаць з моста Джорджа Вашынгтона, прабачце», — напісаў студэнт перад смерцю на сваёй старонцы ў Facebook.

На слынным мосце ён пакінуў свой партманэ, правы кіроўцы, тэлефон і картку студэнта і саскочыў уніз. У сераду цела тапельца знайшлі каля моста, які злучае Манхэтэн і Нью-Джэрсі. Бацькі студэнта апазналі цела.

Яны ў жаху. «Наш сын быў такім добрым, такім таленавітым хлопцам. Сям’я забітая горам, у нас няма словаў».

Клеменці вучыўся і паралельна граў ва ўніверсітэцкім аркестры.

Суд не стаў змяшчаць дваіх падзраваных студэнтаў за краты. Уэй адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе, а за Раві бацькі ўнеслі заклад $25 тыс.

Самагубства студэнта-гея выклікала буру водгукаў сярод грамадскасці ЗША.

Адны жахаюцца і нагадваюць, што праз такое сама цкаванне праходзяць усе геі. Іншыя не ўхваляюць кпіны сакурснікаў, але не бачаць у тым гамафобіі. «Такія жорсткія жарцікі часта робяцца ў інтэрнатах. Гэта ж студэнты. Прыкра, што тут гэта так трагічна скончылася».

Каментары11

Цяпер чытаюць

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Усе навіны →
Усе навіны

Эклеры, баявое НЛП і дух «Вагнера». Што хаваецца за плотам спецназаўскай часці 321411

Гасцей кавярні просяць выходзіць, калі яны бяруць каву з сабой. А так можна?2

Туалет тыпу дзірка ў падлозе і шалёны холад у зале: беларусы абмяркоўваюць, чаму з дрэс-кодам у тэатры будзе складана10

Наўседа: Калі ў бліжэйшыя некалькі тыдняў не будзе шароў, не будзе нелегальных мігрантаў, магчыма, пачнем дыялог з Беларуссю22

У Расіі аштрафавалі расіяніна за пагрозы беларускаму сілавіку праз СМС1

Ціханоўская: 2 красавіка рэжым адзначае самае цынічнае свята11

Беларуска Аляксандра Борціч, якая здымаецца ў Расіі, змяніла акцёрскую прафесію5

Беларускамоўнага інжынера родам з Хойнікаў асудзілі — хутчэй за ўсё, па справе Гаюна3

Як беларусам адкрыць «шэнген»: ці можна паспець да лета-20265

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць