Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»1717

Бяруць за жэбры!

Уладу зьнянацку прыціснулі з двух бакоў. Выглядае на тое, што менавіта зараз афіцыйнае кіраўніцтва апынаецца між молатам ды кавадлам. Аналітыкі прадказвалі гэта адразу пасьля прэзыдэнцкіх выбараў.

Уладу зьнянацку прыціснулі з двух бакоў.

Выглядае на тое, што менавіта зараз афіцыйнае кіраўніцтва апынаецца між молатам ды кавадлам. Аналітыкі прадказвалі гэта адразу пасьля прэзыдэнцкіх выбараў.

З аднаго боку, Расея скарачае дастаўкі нафты.

Зь іншага боку, Эўразьвяз пагрозай пазбавіць прэфэрэнцыяў у гандлі дамогся, каб кіроўныя вярхі пайшлі на саступкі што да ўмоў існаваньня незалежных прафсаюзаў.

Зразумела, яшчэ ня вечар. Масква палохае, але пэўна ж пойдзе на нейкі кампраміс у палітыцы дастаўкі сюды энерганосьбітаў. Наіўная Эўропа, найхутчэй, яшчэ пераканаецца, што тутэйшы рэжым ня стаў адразу мяккім ды пухнатым (і ў пытанньні незалежных прафсаюзаў, і ўвогуле). Разам з тым, Брусэль працягвае трымаць моркаўку.

Дзіўна (а зрэшты, ці варта дзівіцца?), што палітычныя апанэнты ўлады зноў прапускаюць выйгрышныя піяраўскія нагоды. Ці не апазыцыя столькі часу дзяўбла, што рэжым трымаецца на танным расейскім газе ды нафтавай рэнце? Ці не апазыцыя апэлявала да Брусэлю, каб прыціснуў афіцыйны Менск за здушэньне правоў ды свабодаў?

І вось цяпер, калі лёд нібыта кранаецца, апазыцыйныя лідэры ніяк ня могуць вынырнуць са свайго міжсабойчыку, апэратыўна даць дасьціпны камэнтар, давесьці электарату: мы ж казалі!.. Гэта першае. А другое: каб краіна не дайшла да каляпсу, прапануем тое і тое...

Так, мажлівасьці для выхаду на аўдыторыю сціплыя. Але і яны не выкарыстоўваюцца як сьлед. Дзе ў тых штабох паліттэхнолягі, майстры ў справе масавых камунікацыяў? На інфармацыйныя нагоды апазыцыйныя вярхі адгукаюцца збольшага толькі тады, калі патэлефануе, напрыклад, нехта з радыё «Свабода» ды, робячы свой рэпартаж, міжволі наштурхне на ідэю.

Між іншым, эканамічную крызу як спружыну пераменаў аб’яднаныя дэмакраты заслупавалі нават у сваёй прынятай улетку стратэгіі. Мо’ ўжо самі на яе забыліся?

Ва ўсякім разе, сёньня мы бачым (глядзі першыя дзьве гіпэрспасылкі), як уладу бяруць за жэбры звонку менавіта эканамічнымі вожыкавымі рукавіцамі.

Каментары17

Цяпер чытаюць

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце54

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце

Усе навіны →
Усе навіны

«Лепш бы я гэтага не бачыла!» У Threads абурыліся велікоднай інсталяцыяй у Dana Mall. Але не ўсе14

Ад страты касцявой масы да пагаршэння зроку: як космас уплывае на арганізм чалавека5

Лукашэнка расказаў, што самае любімае для яго ў храме21

ДТЗ у Талачыне: кіроўца збіў пенсіянерку на паркоўцы і з’ехаў

Орбана спыталі, ці будзе ён віншаваць Петэра Мадзьяра ў выпадку перамогі апазіцыйнай партыі «Ціса»9

Усе чакалі падзення цэн, але нічога падобнага! Як за год змяніліся цэны на кватэры ў Мінску і іншых буйных гарадах19

Кітайскія будаўнікі выйшлі з масавым пратэстам на вуліцы ў Камсамольску-на-Амуры14

5000 еўра на месяц за працу ў беларускай палітыцы? Кныровіч лічыць, што гэта нармальны заробак54

У сеціве з’явіўся першы вялікі альбом велікодных спеваў на роднай мове. Паслухайце1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце54

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць