Андрэй Расінскі. Кадры

Джульета ў мармеладзе

«Лісты да Джульеты» — ідэальны дамскі кіч для 15-гадовых летуценніц.

Лісты да Джульеты (Letters to Juliet)

ЗША, 2010, каляровы, 105 хв.

Рэжысёр: Гары Ўінік

Ролі выконваюць: Аманда Сэйфрыд, Крыстафэр Іган, Гаэль Гарсіа Бэрналь, Ванэса Рэдгрэйв

Жанр: меладрама, рамантычная камедыя

Адзнака: 4 (з 10)

Заручаная з Віктарам Сафія едзе ў Верону, горад Джульеты. Занудзіўшыся на дзелавых сустрэчах свайго жаніха, Сафія знаёміцца з «сакратаркамі Джульеты», якія адказваюць на любоўныя лісты з усяго свету. На адзін такі згублены ліст, датаваны 1951 годам, адказала й гераіня. Нечакана аўтарка ліста вяртаецца ў Верону, каб знайсці сваё першае каханне. Разам з ёю прыгожы ўнук…

«Лісты да Джульеты» Гары Ўініка — сама пяшчотны дамскі кіч, які толькі можна сабе ўявіць.
Тут ёсць усё неабходнае. Сонечная італьянская прырода і рамантычная музыка, гутаркі пра любоў і лісты пра любоў, уздыхі ад расповедаў пра каханне — і лёгкія слёзы.

Ёсць пекны Гаэль Гарсія Бэрналь, які сцішыў свой тэмперамент для дамскага раману — і ёсць Крыстафэр Іган, саладжавая копія Гіта Лэджэра. Ёсць арыстакратычная Ванэса Рэдгрэйв — з вачыма занадта разумнымі для просценькай меладрамы.

Чаго няма ў гэтай мармеладнай стужцы, дзе лепшае змагаецца з найлепшым, а цукернае — з найцукернейшым, дык гэта — канфліктаў.

Але яны й непатрэбныя дамскім эратычным марам. Карціна для 15-гадовых летуценніц, якія рыхтуюцца да жыцця.

Кінатэрміны

Усе фільмы

Кінатворцы

Каментары

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць