Еўрапарламент прыняў рашэнне адмяніць еўрапейскія пошліны на прамысловыя тавары з ЗША
Еўрапарламент у Страсбургу прагаласаваў 16 чэрвеня за часовае скасаванне еўрапейскіх пошлін на прамысловыя тавары з ЗША. Гэта рашэнне яшчэ патрабуе фармальнага зацвярджэння Рады краін ЕС — Рада павінна зрабіць гэта да 4 ліпеня.

Менавіта ў гэты дзень прэзідэнт ЗША Дональд Трамп чакае адмены пошлін ЕС для ЗША. Плануецца, што адмена пошлін будзе дзейнічаць да 31 снежня 2029 года.
Рашэнне Еўрапарламента — частка здзелкі, якую старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен і Дональд Трамп заключылі ў мінулым жніўні, піша Bild.
У адказ на адмену еўрапейскіх пошлін прэзідэнт ЗША паабяцаў спаганяць з большасці тавараў з ЕС максімум 15% пошлін. Аднак рэалізацыя здзелкі зацягнулася на месяцы, што выклікала ў Вашынгтоне рост незадавальнення. З-за гэтага Трамп прыгразіў дадатковымі пошлінамі на аўтамабілі, калі да пачатку ліпеня ЕС не выканае ўмову здзелкі.
У адпаведным законе Еўрапарламент таксама прадугледзеў агаворку: калі Трамп парушыць пагадненне і павысіць пошліны, Еўракамісія са згоды дзяржаў-членаў можа зноў вярнуць еўрапейскія пошліны.
Каментары