Літаратура1919

«Калі Расія пераможа. Адзін са сцэнароў». Пра што гэты бестсэлер?

«Гэтая кніга зусім невялікая. І ў гэтым сэнсе яна ідэальная», — піша Андрусь Храпавіцкі.

Расійскі навабранец. Фота з сацыяльных сетак

Сюжэт кнігі «Калі Расія пераможа» (If Russia wins. A Scenario) нямецкага палітолага Карла Масалы (Carlo Masala) не пра тое, як Расія заваёўвае ўсю Еўропу. Гэта хутчэй геапалітычны разумовы эксперымент пра тое, як расійская перамога ва Украіне магла б справакаваць крызіс сусветнага маштабу.

Усё пачынаецца з таго, што Расія захоплівае Нарву і астравок Хіюмаа ў Эстоніі. Гэтая атака наўмысна абмежаваная. Расія не захоплівае ўсёй тэрыторыі незалежнай дзяржавы. Замест гэтага яна адгрызае лапік.

У гэтым і заключаецца ключавая ідэя кнігі: Масква выпрабоўвае НАТА, Захад, еўрапейцаў, украінцаў, беларусаў на трываласць, а не спрабуе здабыць вялікую перамогу ў адной кампаніі, адным рыўком.

Як можна здагадацца, НАТА аказваецца не гатовым да сур’ёзнага адказу. Далей падзеі развіваюцца наступным чынам: Злучаныя Штаты ўсё больш канцэнтруюцца на ўнутраных праблемах і ўсё менш схільныя браць на сябе ролю лідара. Адначасова Кітай стварае напружанасць у Азіі, адцягваючы ўвагу Вашынгтона. Расія карыстаецца гэтымі супярэчнасцямі, запускаючы кропкавую праверку рашучасці НАТА.

Што тут можна сказаць? Такі прагноз занадта змрочны, каб я пачуваўся спакойна. Краіны Балтыі шмат гадоў папярэджвалі Еўропу і Амерыку пра імперскія замашкі Расіі. На Захадзе ніхто не звяртаў на гэта асаблівай увагі. Цяпер звярнулі. Ці азначае гэта, што ў Еўропы ці ЗША з’явілася больш рашучасці для адпору? Мяркуйце самі.

Версія Масалы — гэта тое, што многія аналітыкі лічаць рэалістычным сцэнаром. І ўсё ж мне здаецца, што ўсё адбудзецца не так. Прынамсі не ў такім выглядзе. Расія загразла ў сваёй агрэсіўнай вайне. Надзея на хоць нейкае падабенства перамогі выглядае ілюзорнай, хіба, калі толькі Крэмль змусіць Лукашэнку кінуць на дапамогу і беларускіх сілавікоў. Нават у такім выпадку поспех зусім не гарантаваны. Украіна ператварылася ў магутную вайсковую сілу, а Еўропа на сёння мае і палітычную волю, і рэсурсы для падтрымкі Украіны. З ЗША ўсё крыху складаней… Але лепш зменім тэму.

Мая галоўная праблема не з самой кнігай, а з маім ліберальным светапоглядам. Я дагэтуль не магу паверыць, як так сталася, што мы жывём у гэты перыяд неспасцігальнай дурасці. Ва Усходняй Еўропе праліта ўжо зашмат крыві. Пара гэта спыніць. Пара вярнуцца хаця б да нейкай нармальнасці. Хіба не так?

Каментары19

  • Indrid Cold
    14.06.2026
    Power-Fantasy для тых балесных хто верыць у “РАСЕЯ НІКОЛІ НЕ ПРАЙГРАЕ”
  • Майк
    14.06.2026
    Indrid Cold, бравым полякам стоило бы почитать эту книгу, а не уподобляться совковому «не читал, но осуждаю». И готовиться к войне нужно. Россия не остановится, немного залатает раны и опять полезет в другие страны. Посмотрите, даже в нищие и относительно либеральные девяностые, русские лезли с войной. Поэтому польской парадной армии нужно серьезно готовится, а не заниматься демагогией.
  • гоп
    14.06.2026
    Не совсем правильное название, не "Если" , а "Когда". Не тешьте себя иллюзиями, Россию победить даже гипотетически невозможно !

Цяпер чытаюць

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі18

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Усе навіны →
Усе навіны

«Чэрва» з Баранавічаў пратрымаўся на фронце няпоўныя два месяцы. Сям'і цяпер адзін клопат — як аформіць грабавыя7

33‑гадовы беларус, што знік у Італіі, загінуў1

Беларуска ўдзельнічае ў польскім шоу на выжыванне — і рыхтуецца да шлюбу з сынам вядомай польскай спявачкі13

Кватэра ў Depo стала самай дарагой у кастрычніку. Метр ацанілі ў 8300 даляраў

Чарняўская пра «Быхаўскую мадонну»: Большасць талентаў — у падполлі або эміграцыі. Значыць, выбірай з таго, што даюць4

Украінскія дроны другі раз з пачатку восені атакавалі найбуйнейшы порт Расіі на Балтыйскім моры3

Бацька Меган Маркл пераведзены ў турму пасля таго, як зрэзаў электронны бранзалет

Удзельнічалі ў паўстаннях, былі экзатычнымі слугамі і нават ратавалі магнатаў ад даўгоў. Кім былі афрыканцы ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай?23

Больш за 200 мільёнаў чалавек у свеце жывуць на тэрыторыях, за якія змагаюцца банды і паўстанцы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі18

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць