Грамадства1313

Ніводнага мінскага, гомельскага, італьянскага ці французскага. Затое ў Магілёве будуюць ужо чацвёрты расійскі дворык, гэтым разам — з мядзведзем

У цэнтры Магілёва будуецца «Яраслаўскі дворык» — ужо чацвёртая па ліку пляцоўка ў горадзе, прысвечаная расійскім гарадам і аформленая адпаведным чынам. 

Будаўніцтва чарговага расійскага дворыка ў Магілёве. Скрыншот відэа

Магілёўскі гарвыканкам паведаміў, што ў двары на вуліцы Ленінскай, 34 ужо ўзведзеная бетонная альтанка на калонах, а неўзабаве з’явіцца і галоўная разынка новай зоны адпачынку — скаладром у выглядзе мядзведзя, сімвала расійскага Яраслаўля.

У Магілёве гэта ўжо чацвёрты такі аб'ект. Пачалося ўсё 20 гадоў таму, калі ў 2006 годзе на вуліцы Ленінскай побач з дамамі 59 і 61 адкрыўся Маскоўскі дворык з гарадком у выглядзе Крамля, а ў 2007‑м на вуліцы Ленінградскай, 45 з’явіўся Тульскі дворык з вялікім самаварам. Зусім нядаўна, летам 2025 года, з помпай і пераразаннем чырвоных стужак чыноўнікамі на Ленінскай вуліцы адкрылі Хабараўскі дворык.

Лакацыю для Яраслаўскага дворыка таксама выбралі ўздоўж галоўнай пешаходнай вуліцы Ленінскай, у двары дарэвалюцыйнага дома Атліваннікава (№34) у стылі мадэрн. Яшчэ да вайны паміж ім і домам №32 утварыўся разрыў у забудове, дзе стаялі мураваныя гаспадарчыя пабудовы і хлебазавод. Некалькі гадоў таму ўсе гістарычныя пабудовы тут знеслі, каб узвесці яўрэйскі асветніцкі цэнтр, які аказаўся абсалютна не звязаны з забудовай Ленінскай. Менавіта насупраць яго галоўнага фасада цяпер і ствараецца новы дворык.

Праход у дворык з вуліцы Ленінскай уздоўж дома Атліваннікава. Скрыншот відэа

У выніку такога хаатычнага будаўніцтва ўтварылася выпадковая плошча, а двары дарэвалюцыйных дамоў аказаліся адкрытымі наўпрост на ажыўленую пешаходную вуліцу.

Будаўніцтва чарговага расійскага дворыка ў Магілёве. Скрыншот відэа
Будаўніцтва чарговага расійскага дворыка ў Магілёве. Скрыншот відэа
Будаўніцтва чарговага расійскага дворыка ў Магілёве. Скрыншот відэа

Рэакцыя жыхароў горада ў сацыяльных сетках на чарговае «добраўпарадкаванне» аказалася далёкай ад аднагалоснага адабрэння. 

Некаторыя жыхары абурыліся такім пусканнем пылу ў вочы. Яны абураюцца тым, што ў гістарычным цэнтры, дзе аб’ектыўна жыве значна менш людзей, чым у спальных раёнах, узводзіцца ўжо чарговая добраўпарадкаваная дзіцячая пляцоўка.

«Чым горшыя дзеці са спальных раёнаў? Калі мы ўжо пачуем, што добраўпарадкоўваецца дзіцячая пляцоўка ў двары па вуліцы Арлоўскага? Штосьці зрабілі ў 2000-м, цяпер адны каркасы і гніллё». 

Яшчэ адным слушным аказалася пытанне пра саму канцэпцыю. 

«Чаму не Брэсцкі ці Гомельскі [дворык]? Што гэта за горад такі Яраслаўль, дзе ён знаходзіцца — хз», — шчыра здзіўляецца адзін з каментатараў.

Яго падтрымаў другі магілёвец, прапаноўваючы значна больш лагічную альтэрнатыву: 

«Ёсць ідэя зрабіць беларускія дворыкі і на беларускай мове: напрыклад, Мінскі дворык. Мініяцюра з пазнавальнага помніка і стылізаваны стэнд з гісторыяй горада. Было б крута».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары13

  • Indrid Cold
    09.06.2026
    Слухайце Каржа? Падабаецца? Вось гэта Максім Корж, толькі ў бетоне. Падабаецца?
  • Богу маліцца
    09.06.2026
    --Яго падтрымаў іншы магілёвец,
    Які ён на... ІНШЫ?! Калі ІХ ДВА?
    Як у той прымаўцы ... - ".....рзбівайце лоб"!
  • Лайдак
    09.06.2026
    Калі ўжо Мухасранскі пабудуюць?

Цяпер чытаюць

Беларуска ўладкавалася ў кандытарскую краму. Але высветлілася, што за наведванне туалета ёй трэба плаціць27

Беларуска ўладкавалася ў кандытарскую краму. Але высветлілася, што за наведванне туалета ёй трэба плаціць

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла Мая Кляшторная4

Беларусы пасля паездкі ў Партугалію атрымалі рахунак на 100 тысяч еўра2

У Румыніі кантралявана падарвалі Дунай, каб скіраваць паток вады на АЭС4

Колькі беларусаў атрымалі польскае грамадзянства за апошні час. Лічбы ўражваюць45

Новы мастацкі кіраўнік Купалаўскага тэатра працуе таксама ў Абхазіі2

Зяленскі: Украіна будзе старацца прымусіць РФ скончыць вайну да зімы1

Дрон упаў на пляж пад Геленджыкам, куды ездзіць шмат беларускіх турыстаў — загінулі шэсць чалавек ВІДЭА24

У Беластоку хуліганы прычапіліся да беларускай сям’і і пачалі яе абражаць24

Першая віцэ-міс Беларусі выйшла замуж ФОТЫ11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска ўладкавалася ў кандытарскую краму. Але высветлілася, што за наведванне туалета ёй трэба плаціць27

Беларуска ўладкавалася ў кандытарскую краму. Але высветлілася, што за наведванне туалета ёй трэба плаціць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць