Грамадства

Шэсць белавежскіх зуброў завезлі ў Башкартастан

Шэсць зуброў з Белавежскай пушчы даставілі ў расійскі Башкартастан, дзе працягваецца праект па аднаўленні папуляцыі гэтых жывёл, піша БелТА.

Скрыншот відэа БСТ

Жывёл перавезлі ў прыродны парк «Мурадымаўская цяснiна» ў Кугарчынскім раёне. Амаль тры тысячы кіламетраў і трое сутак у дарозе зубры перанеслі без праблем. Падчас паездкі іх рэгулярна кармілі і паілі.

У Башкартастан адправілі аднаго дарослага самца і пяць самак. Дзве з іх ужо хутка павінны прынесці патомства. Спачатку жывёлы будуць знаходзіцца ў спецыяльных вальерах на каранціне, а праз адзін-два месяцы іх плануюць выпусціць у прыроду.

Спецыялісты адзначаюць, што зубры жылі на Паўднёвым Урале яшчэ тысячы гадоў таму, але ў мінулым стагоддзі былі цалкам знішчаныя чалавекам. Цяпер у рэгіёне аднаўляюць іх папуляцыю.

Першыя 18 зуброў з Беларусі прывезлі ў Башкартастан яшчэ ў 2023 годзе. Яны паспяхова адаптаваліся і ўжо далі патомства. Да 2030 года колькасць зуброў у рэгіёне плануюць павялічыць да 50 асобін.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт4

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка паляцеў у Расію1

Загінуў аўтаслесар-лудаман з Віцебшчыны. Грошы прайграваў у казіно, а зарабляць пайшоў на вайну4

Зяленскі гатовы сустрэцца з Пуціным нават у Антарктыдзе3

Скардзіўся на зубны боль і апынуўся ў рэанімацыі. Удава расказала пра раптоўную смерць мужа14

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму9

Расія, Украіна і ЗША аднаўляюць перамовы пасля доўгай паўзы. Чаго чакаць ад сустрэчы ў Абу-Дабі?4

Букераўскую прэмію 2026 года атрымаў фантаст М. Джон Харысан за раман «Канец усяго» пра свет пасля катастрофы

У Мінску прадаюць дом з уласным басейнам, пра які можна марыць. Але цана кусаецца3

У аэрапорце Каліфорніі самалёт перакуліўся ўверх коламі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт4

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць