Культура

Згарэлі кнігі Быкава й Гілевіча

У ноч з аўторка на сераду дашчэнту выгарала таварыства «Кніга», што тыдзень таму адзначыла сваё 30-годзьдзе. Згінула 200 асобнікаў кнігі Васіля Быкава, 150 асобнікаў кнігі Ніла Гілевіча з выдаванай «Кнігай» сэрыі «Народная бібліятэка», каля 500 кніжак з сэрыі «Скарбы беларускай літаратуры і фальклёру», кампутары арганізацыі і ўся дакумэнтацыя — аж да працоўных кніжак.

У ноч з аўторка на сераду дашчэнту выгарала таварыства «Кніга», што тыдзень таму адзначыла сваё 30-годзьдзе. Згінула 200 асобнікаў кнігі Васіля Быкава, 150 асобнікаў кнігі Ніла Гілевіча з выдаванай «Кнігай» сэрыі «Народная бібліятэка», каля 500 кніжак з сэрыі «Скарбы беларускай літаратуры і фальклёру», кампутары арганізацыі і ўся дакумэнтацыя — аж да працоўных кніжак. Застрахаваная маёмасьць не была. «Гэта канец. Трэба ўсё пачынаць з нуля», — кажа дырэктар таварыства Андрэй Лапцёнак. Сытуацыя для «Кнігі» тым больш прыкрая, што таварыства нядаўна самаліквідавалася, таму нават атрымаць кампэнсацыю за маёмасьць ня ўдасца.

«Кніга» месьцілася ў мансардзе будынку па вуліцы Захарава, 42, які займае пераважна Ўпраўленьне статыстыкі па горадзе Менску. Будынак быў ва ўласнасьці ЖРЭА, надбудовы належалі розным уласьнікам.Усяго на тым паверсе пажар зьнішчыў каля дзесяці офісаў. Тыя, што былі ніжэй, пажарнікі залілі вадой, калі гасілі агонь. Пажар пачаўся з офісу арганізацыі, якая здавала ў арэнду памяшканьні ў тым будынку. Афіцыйная прычына — кароткае замыканьне.

Фота Андрэя Лянкевіча

Каментары

Цяпер чытаюць

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»26

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Усе навіны →
Усе навіны

У Празе закідалі кактэйлямі Молатава Рускі дом7

Кім Чэн Ын зладзіў раскошны прыём у гонар Лукашэнкі10

«Гэта стала адным з найлепшых рашэнняў». Расіянка, якая год таму пераехала з Масквы ў Мінск, падзялілася сваімі ўражаннямі17

Пуцін на закрытай сустрэчы з буйнымі бізнэсменамі прапанаваў ім добраахвотна прафінансаваць вайну з Украінай8

У ЗША збіраюцца выпускаць даляры з подпісам Трампа4

У Беларусі больш не будуць прымаць платнікаў у медуніверсітэты. Што пра гэта кажуць дактары?5

Кацярына Андрэева перадала Дональду Трампу ліст пра беларускіх палітвязняў6

«Трэба сесці і размаўляць». Коўл заявіў пра неабходнасць дыялогу паміж Беларуссю і Літвой на ўзроўні міністраў28

Лаўроў: ЗША хочуць забраць «Паўночны паток» і «Паўночны паток — 2»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»26

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць