Музыка

«It’s my life»

Танцавалі ўсе: гледачы, арганізатары, бармэны. У Мінску прайшоў «Супердыскач-90» з Доктарам Албанам, Snap!, 2 Unlimited, Ice MC…

Танцавалі ўсе: гледачы, арганізатары, бармэны. У Мінску прайшоў «Супердыскач-90» з Доктарам Албанам, Snap!, 2 Unlimited, Ice MC…

Такіх шырокіх, шчырых усмешак у «Мінск-Арэне» не было ні на фаер-гасцінах «Рамштайна», ні падчас слёзных стогнаў «Скорпіёнз». Такіх па-сапраўднаму вясёлых беларусаў не было не адным дзяржаўным свяце ні на адным публічным святкаванні. Тысячы беларусаў

з танцамі і падпеўкамі ўспаміналі 90-ыя: і падпявалі: «Кокоджамбо, е-е-е», «Ітс май лайф!» і «Ноў, ноў, ноў ноў ліміт».

Танцавалі ўсе: гледачы, арганізатары, бармэны. Не танчыла адно ваяры спецназа, якія сваімі рэйдамі ў натоўп нагадвалі міліцыянераў 90-х, што на школьных дыскатэках выцягваюць асабліва нецвярозых танцораў. Ад тадышніх часоў спецназаўцаў розніла хіба форма: тады ж на міліцыянтах былі зялёныя мундзіры і «Пагоня» на кукардзе. А так — «Супердыскач 90-х» нагадваў машыну часу. Чым? Дык хаця б часам: дыскатэка ўсё роўна як ў піянерскіх лагеры пачалася, а 19-й і скончылася да поўначы. Сталейшыя жанчыны былі апрануты модна, па-сучаснаму, дзяўчаты маладзейшыя — у модным стылі 90-х ці тое, што, на іх думку, называецца 90-ымі, да якіх трохі мяшаліся 80-я і 70-я. Хаця ў цямрэчы было часцяком цяжка распазнаць, што тут мама, а хто дачка.

Арганізатары парупіліся, каб усё нагадвала 90-я. Напрыклад вядоўцы, шоўмэны Клаўс Мюлер і Зміцер Шунін, заклікалі, каб усе сталі ў кола, як тое вялося на дыскатэках 90-х і паскідалі ў сярэдзіну свае торбы. Анансуючы чарговую песню, нагадалі стары беларускі прыкол: «Якая песня на беларускую мову перакладаецца, як «Нікому, ніколі, нічога»? Адказ — песня гурту 2Unlimited No limit, дзе ў прыпеве гучыць «No, no, no!»

Самі зоркі 90-х прыгадалі маладосць — уключылі прымадон-суперстараў і таму на калектыўную прэсавую канферэнцыю не прыйшоў ніхто. За ўсіх аддуваўся Ice Mc (гэта які пра Rainy day пяе). Сп-р Айс быў вельмі паліткарэктным і лагодным: на пытанне «Ці адчувае ён, што фактычна грае рэтра?» — адказваў, што «не, бо ў свеце ўсе ўвогуле звяртаюцца да 90-х». На шпільку, «ці адчувае ён, што яго прыхільніцы трохі пасталелі?» — сказаў, што «цэніць сваіх прыхільніц ў кожным веку». У дадатак пасля тлумачэнняў перакладчыцы пра чыста постсавецкі тэрмін, «карпаратыў», заматаў галавой: «Ноў, ну што вы, я не спяваю на такіх імпрэзах!». Выступоўцы, якія мелі па паўгадзіны выступу — таксама ведалі тэхніка распалення жарсцяў. Пачыналі і заканчавалі хітамі.

Увогуле, супольныя выступы ў выглядзе дыскатэкі 90-х даўно ўжо практыкуюцца ў Еўропе, а таксама ва Ўкраіне і Расіі. У Беларусі гэта навінка: датуль у нас прайшлі адно дыскатэкі «СССР», дзе гралі размаітыя ВІА савецкіх часоў. Аднак арганізатары паабяцалі, што ўвосень беларусам палегчаць іх здольнасць прыгадваць мінулае і ўвосень зладзяць новую рэтра-дыскатэку, ужо з расійскімі экс-зоркамі ўлучна.

Сеанс масавага «Успомніць усё» у Мінску адбыўся. Трэба канстатаваць, што яны, тыя 90-я — моцная рэч, так бы мовіць, got a power, і мінулае — частка жыцця, што паробіш, як казаў той, it’s my life.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?4

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Усе навіны →
Усе навіны

Наўседа: Калі ў бліжэйшыя некалькі тыдняў не будзе шароў, не будзе нелегальных мігрантаў, магчыма, пачнем дыялог з Беларуссю20

У Расіі аштрафавалі расіяніна за пагрозы беларускаму сілавіку праз СМС1

Ціханоўская: 2 красавіка рэжым адзначае самае цынічнае свята11

Беларуска Аляксандра Борціч, якая здымаецца ў Расіі, змяніла акцёрскую прафесію5

Беларускамоўнага інжынера родам з Хойнікаў асудзілі — хутчэй за ўсё, па справе Гаюна3

Як беларусам адкрыць «шэнген»: ці можна паспець да лета-20265

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?40

Ксёндз з Лагойска змог расшыфраваць лісты, якія раскрываюць гісторыю знакамітай краязнаўчай працы графа Тышкевіча пра Беларусь і Літву7

Трамп заявіў, што ЗША не трэба было лезці ва Украіну26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?4

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць