Грамадства33

Ціханоўская пра Пачобута: Ягоная стойкасць, годнасць і непахіснасць сталі прыкладам для нас усіх

Дэмакратычная лідарка пракаментавала вызваленне журналіста.

Святлана Ціханоўская апошнія месяцы хадзіла з партрэтам Анджэя Пачобута на тэчцы. Фота: Volha Shukaila SOPA Images LightRocket via Getty Images 

«Гэта вялікая радасць для ягонай сям’і і для ўсіх нас — тых, хто падтрымліваў і чакаў Анджэя ўвесь гэты час. Ён правёў за кратамі больш за пяць гадоў толькі таму, што не адмовіўся ад праўды і сумленна пісаў пра тое, што адбываецца ў Беларусі. Ягоная стойкасць, годнасць і непахіснасць сталі прыкладам для нас усіх.

Я шчыра рада за Анджэя і ягоных блізкіх, якія вытрымалі гэты цяжкі шлях. Ведаю, колькі сіл і чакання стаіць за гэтым.

Я дзякую ўсім, хто змагаўся за яго вызваленне, найперш — кіраўніцтву Польшчы, ЗША і нашым еўрапейскім партнёрам.

Мы памятаем пра ўсіх, хто ўсё яшчэ знаходзіцца за кратамі. І мы будзем працягваць працаваць, пакуль кожны з іх не апынецца дома, побач з роднымі», — напісала Святлана Ціханоўская.

Каментары3

  • Паправачка
    28.04.2026
    Дэмакратычных лідарак шмат, а Прэзідэнт-элект адзін. І гэта Святлана Ціханоўская. Зарубіце сабе на носе!
  • Зарубіце сабе на носе
    28.04.2026
    Выбараў у Беларусі няма з 1996 года ўключна. Няма выбараў - няма абрання (элекцыі) - няма электа.
  • И
    28.04.2026
    Это тоже её заслуга?

Цяпер чытаюць

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць15

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць

Усе навіны →
Усе навіны

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

Момант затрымання стралка ў Кракаве трапіў на ВІДЭА14

Каля Белага дома затрымалі венесуэльца са зброяй. Галасы нібыта загадвалі яму забіць Трампа2

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі31

Каля беларускай аўтатрасы заўважылі мядзведзя на дрэве ВІДЭА2

Пазняк: Тое, што Лукашэнка гандлюе з Расіяй і Пуціным — нармальная справа91

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць15

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць