У 2002 годзе яго прысудзілі да 22 гадоў калоніі за серыю забойстваў і рабаванняў, ахвярамі сталі чатыры чалавекі.

Удзельнік вайны ва Украіне Юрый Грыцэнка, раней вядомы як «зялёнаградскі маньяк», прызнаны памерлым. Пра гэта піша «Медыязона» са спасылкай на дзяржаўныя рэестры.
Дакладная дата смерці і яе абставіны невядомыя. SHOT паведамляў, што Грыцэнка падпісаў кантракт яшчэ ў верасні 2023 года.
У 2002 годзе Грыцэнку прысудзілі да 22 гадоў калоніі за серыю забойстваў і рабаванняў, ахвярамі сталі чатыры чалавекі. Першае забойства Грыцэнка здзейсніў у 1993 годзе.
Цяпер чытаюць
Яе не хацелі браць у музычную школу, а ў 14 яна сыграла ў Карнегі-холе ў Нью-Ёрку. Беларуская скрыпачка — пра жыццё ў Лондоне, заробкі і чым скрыпка Страдывары за 14 мільёнаў еўра адрозніваецца ад звычайнай
Каментары