Свет44

Кіраўнік Пентагона Хегсэт звольніў начальніка штаба Сухапутных войскаў ЗША

Змена начальніка штаба выглядае даволі незвычайным крокам у момант, калі ЗША разам з Ізраілем вядуць вайну супраць Ірана.

Рэндзі Джордж. Фота: Win McNamee/Getty Images

Начальнік штаба Сухапутных войскаў ЗША Рэндзі Джордж пайшоў у адстаўку, пацвердзіў Пентагон. Раней некалькі амерыканскіх СМІ, паведамілі, што сыходу Джорджа запатрабаваў міністр абароны ЗША Піт Хегсэт, піша Бі-бі-сі.

Афіцыйны прадстаўнік Мінабароны Шон Парнэл напісаў у сетцы Х, што Джордж «неадкладна пойдзе на пенсію са сваёй пасады 41‑га начальніка штаба Сухапутных войскаў».

Звычайна начальнікі штаба Арміі ЗША працуюць на працягу чатырох гадоў. Былы прэзідэнт ЗША Джо Байдэн прызначыў на яе Джорджа ў 2023 годзе.

Змена начальніка штаба выглядае даволі незвычайным крокам у момант, калі ЗША разам з Ізраілем вядуць вайну супраць Ірана — адну з найбуйнейшых ваенных аперацый амерыканскіх ваенных у апошнія гады.

61‑гадовы Джордж — кадравы афіцэр і выпускнік самай прэстыжнай амерыканскай Ваеннай акадэміі Уэст-Пойнт. Ён прымаў удзел у першай вайне ў Персідскім заліве, а таксама ў канфліктах у Іраку і Афганістане.

Аб прычынах яго сыходу афіцыйна не паведамляецца. «Мы ўдзячныя яму за службу, але прыйшоў час памяняць кіраўніцтва арміі», — сказаў CBS News неназваны прадстаўнік Пентагона.

Замест Джорджа пасаду кіраўніка штаба Арміі будзе часова займаць генерал Крыстафер Ла Ніў.

Як паведамляе CBS News, разам з Джорджам былі таксама звольнены яшчэ два высокапастаўленыя афіцэры: генерал Дэвід Ходне, які ўзначальваў армейскае Камандаванне па трансфармацыі і навучанні, а таксама генерал-маёр Уільям Грын, кіраўнік Капеланскага корпуса.

У мінулым Джордж быў памочнікам тагачаснага міністра абароны Лойда Осціна (ён займаў гэтую пасаду падчас прэзідэнцтва Байдэна).

Увосень мінулага года Джордж таксама ездзіў ва Украіну ў складзе амерыканскай ваеннай дэлегацыі на чале з міністрам сухапутных войскаў Дэнам Дрысколам, якая, згодна з паведамленнямі, абмяркоўвала мірныя перамовы з Расіяй.

Пасля прыходу Дональда Трампа ў Белы дом сваіх пасад пазбавіліся больш за 10 высокапастаўленых ваенных, у тым ліку старшыня Аб'яднанага камітэта начальнікаў штабоў генерал Чарльз Браўн, начальнік штаба ВМФ адмірал Ліза Франкеці, намеснік кіраўніка штаба ВПС генерал Джым Слайф, і начальнік ваеннай разведкі Джэфры Круз.

Каментары4

  • Лапідар
    03.04.2026
    Руды агент працуе
  • бабруйчанін
    03.04.2026
    Відавочна зразумела быў супраць наземнай аперацыі у Іране
    Выказвал сваю думку аб небяспекі адсутнасці карысці мэты якія дасягне ЗША гэтай авантурай
    Пасля пад слухання у Кангрэсе у судах дзе Вэнс іньшыя будут адказваць...шмат нюансаў даведаемся.
    Галоўнае і зараз зразумела авантура у якую Трампа ЗША урэшце рэшт уцягнул Нетаньяха з дапамогай " дадзенных" масад ..
    [Рэд. Выдалена]

    [Зрэдагавана]
  • всё логично
    03.04.2026
    Почему ееобычный шаг ?
    лукашенко, с первого дня своего пребывания у власти, 31 год подряд, увольняет всех, кто умнее его и имеет свою точку зрения, отличную от лукашенко, независимо от того, какие убытки понесёт Беларусь и беларусы.
    Ведь в Америке появился свой лукашенко.
    Всё логично с точки зрения американского лукашенко.

Цяпер чытаюць

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс19

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Усе навіны →
Усе навіны

Збіраюцца заяўкі на стыпендыі для беларускіх студэнтаў ад «Нябачнага ўніверсітэта для Беларусі»1

Трамп лічыць «вельмі класнай» ідэяй аб’яднанне Ірландыі10

На наступны тыдзень прагназуюць бабіна лета

У Баварыі на Дунаі злавілі анаконду1

Па колькасці самагубстваў у Еўрасаюзе лідзіруе Літва. А што з гэтым у Беларусі?10

У Францыі сышоў з рэек пасажырскі цягнік, падобна да дыверсіі2

Змялелую Прыпяць можна пераехаць на грузавіку ВІДЭА9

У Мінску збіраюцца ўзвесці некалькі мастоў5

Аўстрыйская пякарня пачала прадаваць у Нью-Ёрку хлеб па 60 даляраў за бохан4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс19

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць