Усяго патроху11

Яноту Сеню, які аказаўся дзяўчынкай, ужо знайшлі жаніха

Жаніха завуць Максім.

Скрыншот з відэа

У янота-самкі, якая прыехала з ЗША ў Беларусь у марскім кантэйнеры, з'явіўся патэнцыйны жаніх. Пра гэта на СТБ распавяла ветэрынар парку для жывёл у Баранавічах Кацярына Чарняк.

«Да сябе блізка не падпускае, але мы над гэтым паціху працуем. З любімых прадуктаў у яго мяса, прывыкае да садавіны, кашаў», — кажа Кацярына Чарняк.

Тое, што Сеня аказаўся самкай, ніяк не паўплывала на яго ўмовы ўтрымання. Зменіцца толькі запіс у новым пашпарце. Зараз выбіраюць імя. «Далейшыя планы — гэта злучэнне яе з самцом па мянушцы Максім. Будзем планаваць атрыманне ад іх патомства», — расказала ветэрынар.

Янот прыехаў у Беларусь з ЗША ў марскім кантэйнеры. У дарозе ён быў каля месяца, але яноты могуць упадаць у спячку, каб захаваць энергію, таму жывёла выжыла без ежы. Спачатку Сеня быў на каранціне ў Ашмянскай раённай ветэрынарнай станцыі, пасля пераехаў у парк жывёл у Баранавічах.

Каментары1

  • Зигмунд нефрейд
    16.03.2026
    Они настолько деградировали, что даже пол енота определить не могут. Сеня транс.

Цяпер чытаюць

Папулярная маладая блогерка з Чэрыкава памерла неўзабаве пасля нараджэння дзіцяці2

Папулярная маладая блогерка з Чэрыкава памерла неўзабаве пасля нараджэння дзіцяці

Усе навіны →
Усе навіны

Качанаву спыталі пра Threads. Яна адказала, што на дэстабілізацыю Беларусі «кінутыя такія грошы»30

У беларускіх чатах у Польшчы вярбуюць трафарэтчыкаў. За надпіс «Слава УПА» на помніку абяцаюць 500 даляраў14

Беларуска непрыемна здзівілася, калі пабачыла ў Гродне дзіцячыя танкі побач з будынкам былой камендатуры7

Беларус не зразумеў, чаму яму вярнулі толькі 75% кошту білетаў на канцэрт1

Выкладчыца з Харкава, якая паехала да бацькоў у Крым, памерла ва Уладзікаўказе3

Польская пракуратура шукае 22‑гадовага Данілу з Бабруйска — падазраюць у махлярстве3

Памёр роўпджампер, які сарваўся месяц таму з вышкі 40 метраў пад Мінскам

З мінскай міліцыі звольніўся найлепшы супрацоўнік падраздзяленняў па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі — і адкрыў сваю IT-кампанію15

Беларускі воблачны правайдар ActiveCloud паведаміў пра сур'ёзны збой праз кібератаку

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Папулярная маладая блогерка з Чэрыкава памерла неўзабаве пасля нараджэння дзіцяці2

Папулярная маладая блогерка з Чэрыкава памерла неўзабаве пасля нараджэння дзіцяці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць