Вайна1717

У расійскай ракеце, якая ўдарыла па Харкаве, знайшлі беларускія кампаненты

Дарадца прэзідэнта Украіны па пытаннях санкцыйнай палітыкі Уладзіслаў Уласюк паведаміў, што для нядаўніх удараў па Харкаве Расія прымяніла новую ракетную распрацоўку, якая мае ўмоўную назву «Изделие 30». Паводле яго слоў, гэтая ракета з’яўляецца далейшым развіццём крылатай ракеты Х-101, але пры гэтым мае істотныя адрозненні ад базавай мадэлі.

Фота: facebook.com/vladyslav.vlasiuk

Акрамя чыста тэхнічных адрозненняў, у гэтых ракетах удвая большая баявая частка — цяпер яна складае 800 кг, з якіх не менш за 200 кг — выбухоўка.

Пры гэтым, нягледзячы на накладзеныя на Расію санкцыі, яна па-ранейшаму мае магчымасць выкарыстоўваць для стварэння ракет кампаненты, створаныя ва ўсім свеце. Ёсць там уклад і беларускага прадпрыемства.

«У кампанентнай базе мы бачым шмат новага. Сярод замежных кампанентаў — класічныя ST Microelectronics, UBlox, Analog Devices, Texas Instruments, а таксама беларускі «Інтэграл».

Навігацыйная сістэма «Камета» на 12 патчаў. У складзе — амерыканскія (ці кітайскія?) чыпы. Бартавы блок кіравання «Багет»: у складзе памяць з Тайваня, камутацыйны раз'ём з Германіі, мікрасхемы з ЗША. Усё, што ўдалося, ужо даследавалі і перадалі партнёрам. Ёсць кампаненты 2023 года выпуску», — паведаміў Уласюк.

Каментары17

  • Вяснячка з-пад Вушачы
    10.03.2026
    Ось так,
    Паводле расследаванняў і аналізу абломкаў, у расійскіх ракетах і дронах знаходзілі дэталі, вырабленыя ў:
    ЗША
    Вялікабрытаніі
    Германіі
    Швейцарыі
    Нідэрландах
    Японіі
    Паўднёвай Карэі
    Тайвані
    Кітаі
    часам нават Індыі
    The Kyiv Independent

    Усе пасобнікі, прачніся
  • Вяснячка з-пад Вушачы
    10.03.2026
    Up to 81% of foreign components found in Russian missiles originate in the U.S., LIGA.net wrote on June 19, referencing an obtained document from the Yermak-McFaul Expert Group on Russian Sanctions.

    The next largest shares come from Switzerland (8%), Germany (3.5%), and Japan (3.5%).
  • Пытанне
    10.03.2026
    Вяснячка з-пад Вушачы , у абход санкцый, трэба зняць санкцыi каб праз лукашысцкую лазейку камплектуючыя пайшлi законна?

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць