Свет33

ЗША абмяжуюць паслабленне нафтавых санкцый супраць Расіі пастаўкамі ў Індыю

Злучаныя Штаты Амерыкі паведамілі партнёрам з «Вялікай сямёркі», што магчымыя паслабленні санкцый супраць расійскай нафты будуць вельмі абмежаванымі і ў асноўным закрануць пастаўкі ў Індыю. Пра гэта паведаміў еўракамісар па эканоміцы Валдзіс Дамброўскіс пасля тэлефоннай размовы міністраў фінансаў краін G7, піша Bloomberg.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Stringer/Anadolu via Getty Images

Са слоў еўракамісара, амерыканскі бок падкрэсліў, што такое паслабленне будзе абмежавана і часам, і аб’ёмамі. У Вашынгтоне таксама лічаць, што гэты крок не акажа істотнага ўплыву на агульныя нафтавыя даходы Расіі.

Раней прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што абмяркоўваў з расійскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным магчымасць частковай адмены некаторых нафтавых санкцый. Мэта — дапамагчы знізіць цэны паліва. Падрабязнасці гэтай размовы не былі раскрытыя.

ЗША ўжо дазволілі Індыі закупляць расійскую нафту, якая на момант прыняцця рашэння знаходзілася ў моры. Паводле крыніц, калі будуць новыя паслабленні, яны будуць праводзіцца па падобнай схеме, але канчатковае рашэнне будзе прымаць сам Трамп.

Нафта на сусветным рынку ў панядзелак падаражэла амаль да 120 даляраў за бараль. Гэта адбылося на фоне скарачэння здабычы нафты на Блізкім Усходзе і праблем з транспартаваннем праз Армузскі праліў, дзе ўзнікла небяспечная сітуацыя для танкераў. Пасля, праўда, яна адкацілася да 90 даляраў пасля таго, як Дональд Трамп заявіў, што аперацыя ў Іране блізкая да заканчэння. 

Краіны «Вялікай сямёркі» таксама заявілі, што гатовыя выкарыстоўваць свае стратэгічныя запасы нафты, калі сітуацыя на рынку стане яшчэ больш складанай. Аднак частка ўдзельнікаў лічыць, што пакуль для гэтага няма дастатковых падстаў.

Чакаецца, што пазней на гэтым тыдні лідары краін G7 правядуць яшчэ адну размову, каб абмеркаваць сітуацыю вакол Ірана і яе ўплыў на сусветны энергетычны рынак.

Каментары3

  • Ну-ну
    10.03.2026
    Ляпідарны Геній!!! Брава!!! Аплядысмэнты пераходзяць у бурлівыя авацыі!!!
  • Да-да, привыкай
    10.03.2026
    Ну-ну, подгорает?
  • Маскоўскай імпэрыі — капут
    10.03.2026
    Ну-ну, індусы плацяць за Urals 22 $, Кітай робіць тое самае. Іншых пакупнікоў няма і ня будзе. Маскоўскай імпэрыі — капут, як бальшавіцкай імпэрыі ў 1991 годзе.

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік12

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

Некаторым людзям сапраўды хапае чатырох гадзін сну. Што пра гэта кажа генетыка

«Пагоню» на камяніцы XVIII стагоддзя ў цэнтры Магілёва замалявалі па ўказанні расійскіх дыпламатаў18

Расія забыла пра «дэмілітарызацыю» і «дэнацыфікацыю» ў працэсе перамоў з Украінай29

Кітайскі BYD кідае выклік Rolls-Royce: паказаў электрычны лімузін для звышбагатых2

Прыгоды беларуса ў Аўстрыі: арыштавалі за крадзяжы ў складзе банды, спачатку лічылі палякам, а пасля ледзь не выслалі ў Беларусь4

У Расіі экс-міністра родам з Беларусі асудзілі паўторна — яму сядзець яшчэ 14 гадоў3

Беларусаў абаранілі ад схаваных плацяжоў за інтэрнэт. Што зменіцца?

Выбар невялікі. Якую кватэру ў Мінску можна зняць за 1000 рублёў у месяц?4

Заснавальнікі «Контэ» браты Байко пашыраюць свой бізнэс у сельскай гаспадарцы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік12

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць