Грамадства22

БЧ зноў адпраўляе швейцарскія і польскія цягнікі на тэхагляд і замяняе іх цеплавозамі

Беларуская чыгунка паведамляе, што зноў адправіць швейцарскія электрычкі Stadler (цягнікі міжрэгіянальных ліній ЭПМ) і польскія дызель-цягнікі PESA (цягнікі рэгіянальных ліній ДП-3) на тэхагляд.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Office Life

У паведамленні БЧ гаворыцца так:

«У сувязі з узніклай неабходнасцю правядзення пазапланавага тэхнічнага агляду цягнікоў серыі ЭПМ і ДП-3 асобныя цягнікі міжрэгіянальных ліній бізнэс-класа будуць ісці саставамі, сфарміраванымі з вагонаў лакаматыўнай цягі».

Гэта значыць, сучасныя хуткасныя саставы заменяць на электравозы і цеплавозы з прычапнымі вагонамі.

Замене падвергнуцца гэтыя маршруты:

  • з 6 па 8 сакавіка: цягнік №733 Мінск — Брэст адпраўленнем з Мінска ў 17.21 і прыбыццём у Брэст у 21.06;
  • з 7 па 9 сакавіка: цягнік №734 Брэст — Мінск адпраўленнем з Брэста ў 6.34 і прыбыццём у Мінск у 10.41;
  • з 6 па 12 сакавіка: цягнікі №705 Полацк — Магілёў адпраўленнем з Полацка ў 7.11 і прыбыццём у Магілёў у 10.48 і №706 Магілёў — Полацк адпраўленнем з Магілёва ў 17.20 і прыбыццём у Полацк у 20.52.

У сувязі з неабходнасцю забеспячэння рассадкі пасажыраў можа часова адсутнічаць магчымасць набыцця праязных дакументаў на гэтыя цягнікі ў сістэмах і пунктах продажу БЧ. Трэба перыядычна адсочваць абноўленую інфармацыю ў адзіным раздзеле «Паслугі пасажырам» афіцыйнага інтэрнэт-сайта Беларускай чыгункі і ў мабільным дадатку «БЧ. Мой цягнік».

Пасажырам, якія раней набывалі праязныя дакументы на названыя цягнікі, будзе вернута розніца ў кошце праезду пры звароце ў білетныя касы Беларускай чыгункі.

У пачатку лютага некаторыя цягнікі бізнэс-класа вытворчасці польскай кампаніі PESA ў кірунку Віцебска і Магілёва ўжо часова замяняліся на саставы з цеплавозамі. Пасля такая сітуацыя паўтаралася з іншымі цягнікамі.

Тады афіцыйнай прычынай называлі нібыта няздольнасць заходняй тэхнікі працаваць у суровых умовах беларускага надвор'я.

Каментары2

  • фсё
    05.03.2026
    БелЖд - фсё.
    Её распилили и расдоили на нужды лукашенок в прямом смысле.....
  • Абу
    05.03.2026
    Нездарма наш герой Міколка-Паравоз, а не нейкі там Мікалаюс Штадлер! Чакаем на паравозікі й дрэзіны.

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць