Свет11

Пасля атакі ў Міжземным моры расійскія ЗПГ-танкеры мяняюць маршруты

Пасля атакі ў Міжземным моры расійскія танкеры, якія перавозяць звадкаваны прыродны газ, пачалі змяняць свае маршруты. Адзін з іх — танкер «Буран» з грузам з праекта «Арктык СПГ-2» — адмовіўся заходзіць у Міжземнае мора і накіраваўся ў абыход Афрыкі, выбраўшы значна больш доўгі шлях. Іншы танкер, Arctic Pioneer, які вяртаўся з Кітая без грузу, спыніўся каля ўзбярэжжа Егіпта, піша Reuters.

Газавоз Arctic Pioneer. Здымак ілюстрацыйны. Фота: vesselfinder.com

3 сакавіка каля берагоў Лівіі ў Міжземным моры быў патоплены яшчэ адзін танкер, што працаваў для таго ж праекта, — Arctic Metagaz. Паводле паведамленняў, судна атакавалі марскія беспілотныя катары і дроны. Экіпаж удалося выратаваць.

Расійскія ўлады заявілі, што за нападам нібыта стаіць Украіна, і назвалі гэта міжнародным тэрарызмам і марскім пірацтвам. Украінскі бок адказнасць за інцыдэнт не прызнаў.

Страта нават аднаго такога судна лічыцца сур’ёзнай праблемай для праекта «Арктык СПГ-2», які ўжо знаходзіцца пад заходнімі санкцыямі. У адрозненне ад нафтавых танкераў, у свеце адносна мала спецыяльных газавозаў, таму хутка замяніць іх складана.

Патоплены танкер быў пабудаваны яшчэ ў 2003 годзе, але ўсё адно заставаўся важнай часткай флоту. Танкер «Буран» належыць да апошняй серыі арктычных газавозаў, якія кампанія атрымала ў Паўднёвай Карэі ў 2023 годзе.

Аналітыкі адзначаюць, што пагроза новых атак прымушае расійскі флот, які выкарыстоўваецца для перавозкі газу ў абыход санкцый, мяняць маршруты. Гэта яшчэ больш ускладняе экспарт з праекта «Арктык СПГ-2».

Фактычна адзіным пакупніком газу з гэтага праекта цяпер з’яўляецца Кітай, які атрымлівае яго па складанай лагістычнай схеме і, як мяркуецца, па даволі нізкай цане.

Каментары1

  • Sea baby
    05.03.2026
    Арктік Мегатаз? З такой назвай гэтае карыта не магло не патануць.

Цяпер чытаюць

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў67

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Кватэры з абсталяваннем для махлярскіх кол-цэнтраў выявілі ў трох абласных цэнтрах1

«Страхавалі кватэру, каб быць спакойнымі, а ў выніку…» Аднапакаёўку мінчан сур’ёзна затапіла

Жыхара Гомеля пазбавілі выплат за сына, які загінуў на фронце

Украіна папрасіла Ілана Маска дазволіць выкарыстанне Starlink для нанясення ўдараў па тэрыторыі Расіі на глыбіню да 200 кіламетраў3

Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы1

На барахолках перапрадаюць папулярныя чыпсы Lay’s. Нацэнка ў два разы1

Украінскія беспілотнікі атакавалі Перм. Гарыць НПЗ

Панама названа найлепшай краінай для жыцця і працы для экспатаў5

У Гродне збіраюцца аднавіць палац князёў Масальскіх, не разбураючы гістарычную камяніцу, якая была пабудаваная на тым месцы пазней5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў67

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць