На расійскай Камчатцы для перавозкі пасажыраў задзейнічалі аўтазакі ФОТА
У Петрапалаўску-Камчацкім, цэнтры расійскага Камчацкага края, з-за моцных снегападаў на гарадскія вуліцы выйшлі спецыяльныя аўтамабілі Расгвардыі, каб дапамагчы жыхарам з перамяшчэннем. Пра гэта 15 студзеня паведаміла агенцтва «Камчатка-Інфарм» са спасылкай на ўлады рэгіёна.

Фота: kamchatinfo.com
Як адзначаецца, у перыяд, калі рух грамадскага транспарту часова спынены, Расгвардыя далучылася да дастаўкі людзей па горадзе. У паведамленні падкрэсліваецца, што ведамства падтрымлівае парадак і аказвае дапамогу насельніцтву нават у складаных метэаўмовах.
Па адным з маршрутаў курсіруюць два аўтамабілі, якія знешне нагадваюць аўтазакі.
Цяпер чытаюць
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары