Свет44

«Я паўтары гадзіны нёс цела жонкі». Што расказваюць сваякі пратэстоўцаў, забітых у Іране

Жыхар Тэгерана Рэза вяртаўся дадому з акцыі пратэсту. Ён ішоў, абдымаючы і падтрымліваючы сваю жонку Марыям, — і раптам адчуў, што рука стала лёгкай.

У руцэ засталася толькі куртка, а Марыям упала, смяротна параненая куляй, якая прыляцела невядома адкуль.

Персідская служба Бі-бі-сі паразмаўляла са сваяком гэтай пары, імёны якіх зменены з меркаванняў бяспекі.

Рэза нёс цела Марыям паўтары гадзіны. Знясілены, ён прысеў у завулку. Адчыніліся дзверы аднаго з дамоў. Людзі, што там жылі, упусцілі яго ў свой гараж, прынеслі белую прасціну і загарнулі ў яе цела жанчыны.

За некалькі дзён да гэтага Марыям размаўляла з дзецьмі — ім сем і чатырнаццаць гадоў — пра тое, што адбываецца ў іх краіне.

«Часам бацькі ідуць на пратэсты і не вяртаюцца, — сказала яна тады. — Мая і ваша кроў ані не даражэйшая за кроў любога іншага чалавека».

Марыям — адна з тысяч пратэстоўцаў, якія павінны былі вярнуцца дадому, але так і не вярнуліся, бо ўлады Ірана адказалі на імклівае распаўсюджанне пратэстаў іх жорсткім падаўленнем.

Паводле інфармацыі праваабаронцаў з амерыканскага агенцтва Human Rights Activist News Agency (HRANA), пацверджана гібель ужо 2400 пратэстоўцаў, у тым ліку 12 дзяцей.

Вызначыць дакладную колькасць загінулых надзвычай складана, паколькі ўлады краіны адключылі інтэрнэт у мінулы чацвер увечары — чакаецца, што ў найбліжэйшыя дні гэтая лічба ўзрасце.

«Наш раён пахне крывёю», — распавёў адзін з мясцовых жыхароў. — «Яны забілі вельмі многіх».

Іншы відавочца паведаміў, што сілы бяспекі ў асноўным стралялі ў галаву і ў твар пратэстоўцам.

Каментары4

  • ты што
    15.01.2026
    Filipp, а яна што, торба, а не свядомы дарослы чалавек, каб яе "браць" ці "не браць"?
  • Filipp
    15.01.2026
    ты што, Ну ад торбы якая карысьць можа быць на пратэсце, таму не жонка гэта не торба. А калі ты разумееш, што жонкі на пратэстах на карысны, і нават калі цябе заб'юць, у тваіх дзяцей будзе маці.
  • Надо было еще детей туда потащить
    16.01.2026
    Бедная женщина

Цяпер чытаюць

Папулярная маладая блогерка з Чэрыкава памерла неўзабаве пасля нараджэння дзіцяці2

Папулярная маладая блогерка з Чэрыкава памерла неўзабаве пасля нараджэння дзіцяці

Усе навіны →
Усе навіны

Качанаву спыталі пра Threads. Яна адказала, што на дэстабілізацыю Беларусі «кінутыя такія грошы»29

У беларускіх чатах у Польшчы вярбуюць трафарэтчыкаў. За надпіс «Слава УПА» на помніку абяцаюць 500 даляраў14

Беларуска непрыемна здзівілася, калі пабачыла ў Гродне дзіцячыя танкі побач з будынкам былой камендатуры7

Беларус не зразумеў, чаму яму вярнулі толькі 75% кошту білетаў на канцэрт1

Выкладчыца з Харкава, якая паехала да бацькоў у Крым, памерла ва Уладзікаўказе3

Польская пракуратура шукае 22‑гадовага Данілу з Бабруйска — падазраюць у махлярстве3

Памёр роўпджампер, які сарваўся месяц таму з вышкі 40 метраў пад Мінскам

З мінскай міліцыі звольніўся найлепшы супрацоўнік падраздзяленняў па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі — і адкрыў сваю IT-кампанію15

Беларускі воблачны правайдар ActiveCloud паведаміў пра сур'ёзны збой праз кібератаку

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Папулярная маладая блогерка з Чэрыкава памерла неўзабаве пасля нараджэння дзіцяці2

Папулярная маладая блогерка з Чэрыкава памерла неўзабаве пасля нараджэння дзіцяці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць