Грамадства44

Выйшаў апошні выпуск «Жыцця-маліны» Мікіты Мелказёрава

Апошняе інтэрв'ю Мікіта правёў з былым шматгадовым галоўным рэдактарам Беларускай рэдакцыі Радыё Свабода Аляксандрам Лукашуком.

Паглядзець апошні выпуск можна тут

Гэта размова пра жыццё, Васіля Быкава, Лі Харві Освальда, Зянона Пазняка, Станіслава Шушкевіча і пра многае іншае.

«Пасля размовы Мікіта напісаў у працоўны чат: «Лукашук — крынічка са смачнай вадой». І вы зразумееце, чаму. Ужо без Мікіты, але мы пастараліся паставіць годную кропку», — напісалі аўтары праекта.

«Мікіта, ты сам сабе стварыў помнік. Хай ён застанецца ў тым выглядзе, у якім ты нам яго пакінуў. Працягваць працу канала — гэта будзе падманам і сябе, і гледачоў. Дзякуй, што глядзелі і падтрымлівалі. Дзякуй, што крытыкавалі і ненавідзелі. Дзякуй, што не былі абыякавымі», — зазначае »Трыбуна» і зазначае, што гэта апошні выпуск на канале.

Мікіта Мелказёраў раптоўна памёр 21 снежня на 38‑м годзе жыцця.

Аляксандр Лукашук пасля смерці Мікіты падзяліўся ўражаннямі ад інтэрв'ю: «Пра здароўе не скажу. Было адчуванне, што ён стомлены, бракуе энергіі, рысы твару былі запалыя.

Не было такой энергіі, як звычайна пры жывой мадэрацыі, калі падхопліваеш, патрабуеш удакладнення, рэагуеш на нейкае сцвярджэнне, сам даводзіш яго да абсурду і вымагаеш рэакцыі — не было гульні, гумару. Звычайна ў таленавітага мадэратара — а ён такім быў — гэта паказчык недахопу энергіі, можа, нізкага ціску, ці нейкай праблемы, якая цісне. Думаю, гэта будзе відаць на запісе, калі яго зробяць».

Каментары4

  • Олежка
    10.01.2026
    Вот так судьба-злодейка, более бессмысленный комментарий и придумать сложно. Вы молодец.
  • Пытанне
    10.01.2026
    Чаму Лукашук кажа не "яна", а "ана". Не "Быкаў", а Быкав.
  • таксама
    10.01.2026
    Спадару Лукашуку, на маю думку, не перашкодзіла б падвучыць беларускую мову.
    Мне было цяжка ўвесь час чуць ад яго напрыклад: “он, ана, ані” (ці “ч” па-расейску) замест “ён, яна, яны”. Напрыканцы інтэрвью, нават Мікіта, вельмі дэлікатны чалавек, вымушаны быў падказваць спадару Л. трапныя беларускія словы.

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік14

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

Некаторым людзям сапраўды хапае чатырох гадзін сну. Што пра гэта кажа генетыка

«Пагоню» на камяніцы XVIII стагоддзя ў цэнтры Магілёва замалявалі па ўказанні расійскіх дыпламатаў19

Расія забыла пра «дэмілітарызацыю» і «дэнацыфікацыю» ў працэсе перамоў з Украінай29

Кітайскі BYD кідае выклік Rolls-Royce: паказаў электрычны лімузін для звышбагатых2

Прыгоды беларуса ў Аўстрыі: арыштавалі за крадзяжы ў складзе банды, спачатку лічылі палякам, а пасля ледзь не выслалі ў Беларусь4

У Расіі экс-міністра родам з Беларусі асудзілі паўторна — яму сядзець яшчэ 14 гадоў3

Беларусаў абаранілі ад схаваных плацяжоў за інтэрнэт. Што зменіцца?

Выбар невялікі. Якую кватэру ў Мінску можна зняць за 1000 рублёў у месяц?4

Заснавальнікі «Контэ» браты Байко пашыраюць свой бізнэс у сельскай гаспадарцы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік14

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць