Вайна1010

Зяленскі паставіў 34‑гадовага айцішніка міністрам абароны Украіны

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі зрабіў нечаканае кадравае прызначэнне. Новым міністрам абароны краіны стане 34‑гадовы Міхаіл Фёдараў — віцэ-прэм'ер і міністр лічбавай трансфармацыі, вядомы як стваральнік сістэмы дзяржаўных паслуг «Дія» і ініцыятар праекта «Армія дронаў».

Міхаіл Фёдараў

Хто такі Міхаіл Фёдараў?

Міхаіл Фёдараў нарадзіўся ў 1991 годзе ў горадзе Васільеўка Запарожскай вобласці. Ён скончыў факультэт сацыялогіі і кіравання Запарожскага нацыянальнага ўніверсітэта, а таксама прайшоў навучанне ў Ельскай школе менеджменту па стратэгіі лічбавай трансфармацыі.

Да прыходу ў палітыку Фёдараў займаўся бізнесам — заснаваў кампанію SMMSTUDIO, якая спецыялізавалася на рэкламе ў сацсетках.

Яго палітычная кар'ера пачалася ў 2019 годзе, калі ён узначаліў digital-напрамак у перадвыбарчай кампаніі Уладзіміра Зяленскага. Пасля перамогі стаў пазаштатным дарадцам прэзідэнта, а затым — народным дэпутатам ад партыі «Слуга народа».

«Дзяржава ў смартфоне» і «Армія дронаў»

З 29 жніўня 2019 года Міхаіл Фёдараў займаў пасаду віцэ-прэм'ер-міністра і міністра лічбавай трансфармацыі, стаўшы самым маладым міністрам ва ўкраінскай палітыцы.

За час працы ён ініцыяваў і рэалізаваў шэраг праектаў, якія кардынальна змянілі ўзаемадзеянне грамадзян з дзяржавай:

  • «Дія» — партал і мабільны дадатак, які аб'яднаў пашпарт, правы кіроўцы, COVID-сертыфікаты і дзясяткі іншых дзяржаўных паслуг.
  • «Дія.City» — спецыяльная падатковая і прававая прастора для ІТ-кампаній.
  • «Армія дронаў» — сумесны праект з Генштабам, які дазволіў спрасціць бюракратыю і даў магутны штуршок развіццю ўкраінскай вытворчасці БПЛА. Фёдараў таксама прадставіў платформу Brave1 Market, якую ахарактарызаваў як «Amazon для войска».

Акрамя таго, менавіта Фёдараў праз некалькі дзён пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання звярнуўся да Ілана Маска з просьбай даць Украіне доступ да Starlink. У выніку ва Украіне запрацавалі дзясяткі тысяч тэрміналаў.

За сваю дзейнасць Фёдараў атрымаў мноства міжнародных узнагарод і ўваходзіў у рэйтынгі Forbes «30 да 30» і TIME100 Next. З 2023 года ён з'яўляецца членам Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандуючага Украіны.

Прызначэнне кіраўніка Мінлічбы на пасаду міністра абароны сведчыць пра тое, што Уладзімір Зяленскі робіць стаўку на тэхналагічнае развіццё войска, у прыватнасці, на масавае ўкараненне беспілотных сістэм і лічбавізацыю ваенных працэсаў.

Каментары10

  • Дыплём, веды
    03.01.2026
    А у Валета сярод лукашыстау́ адныя сау́хознікі-КАЛхознікі "асвечаныя", мусарская "акадэмія" ( нарау́не як і "акадэмія" футбола, то бок ні ведау́, ні асветы), школа гэбья, ды і сам Валет невук...не ведае ні гісторыі, ні эканомікі, хоць і "вучыу́ся'' ды мае "дыплёмы", не кажучы у́жо пра веданне ангельскай мовы, беларускай мовы
  • Дыплём, веды
    03.01.2026
    У Зеленского образованные люди в команде, практически все закончили обучение в США или в ЕС, знают несколько языков, работали и стажировались за границей, креативные и талантливые люди, да и сам Зеленский знает английский язык свободно общается с Трампом, с журналистами. А возле лукашенко кто...))) это совковая поросль необразованная, не знают языков, устаревшие дипломы, устаревшие знания, сельхозакадемия да сцыкловики безграмотные вместе с гэбьём позорным. Сидят на совещании и только гривами машут, по стойке смирно встают и даже бояться посмотреть на Валета на совещаниях, все сидят и тупо вниз уставившись всё пишут, пишут, пишут, пишут карандашами и ручками в блокнотики)))))
  • Наваполацк
    03.01.2026
    Галовойкачалова ака качанова напрыклад аператар пульта ЖКУ...такой і засталася!

Цяпер чытаюць

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак27

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, з чыім партрэтам на папцы Святлана Ціханоўская будзе на Генасамблеі ААН9

Антываенная частка расійскага грамадства не здолела прадэманстраваць сваёй пазіцыі на выбарах у Дзярждуму29

Падрыхтавалі праект рэканструкцыі сінагогі ў Слоніме1

Зніклі ТГ-каналы гродзенскіх уладаў. Адказнасць узяў на сябе «Фронт вызвалення Гародні імя Максіма Танка»2

Францыя праціснула рашэнне аб зняцці санкцый з Усманава і Фрыдмана4

«Больш не будзе так, што пакутуе толькі краіна, на якую напалі». Зяленскі адказаў на заклік Трампа спыніць вайну13

У палітзняволенай мастачкі Аксаны Шаляпінай дыягнаставалі анкалагічнае захворванне5

Расійскіх агентаў з тэлеграм-канала «Рыбарь» заўважылі за правядзеннем здымак у Еўропе. Пасля выкрыцця яны ўцяклі3

Трамп заявіў, што працуе над калійнай здзелкай з Беларуссю. Угнаенні маюць быць таннейшыя за канадскія25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак27

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць