Свет22

СБУ затрымала ў Кіеве агента, які працаваў на спецслужбы Беларусі

Служба бяспекі Украіны затрымала ў Кіеве агента, які адначасова працаваў на расійскія і беларускія спецслужбы. Па заданні Памежнага камітэта Беларусі мужчына шпіёніў за пазіцыямі ўкраінскіх вайскоўцаў, а для расійскіх куратараў карэктаваў удары па энергетычных аб'ектах сталічнага рэгіёна, паведамляе СБУ.

Затрыманы — мясцовы рознарабочы, якога завербавалі праз тэлеграм-каналы за яго пракрамлёўскія каментары.

Мужчына вёў назіранне за адной з кіеўскіх ТЭЦ проста з акна ўласнай кватэры, а таксама выязджаў да аб'ектаў, каб ацаніць іх тэхнічны стан пасля мінулых абстрэлаў. Гэтую інфармацыю расіяне планавалі выкарыстаць для новых атак, каб пакінуць жылыя дамы і сацыяльную інфраструктуру Кіева без ацяплення, паведамляе СБУ.

Паводле паведамлення, мужчына спадзяваўся, што пасля выканання заданняў яго эвакуіруюць за межы краіны. Аднак супрацоўнікі СБУ затрымалі яго.

Зараз мужчына знаходзіцца пад вартай, яму паведамлена пра падазрэнне ў дзяржаўнай здрадзе. За дапамогу ворагу ва ўмовах ваеннага стану затрыманаму пагражае пажыццёвае зняволенне з канфіскацыяй маёмасці.

Каментары2

  • Ну-ну
    29.12.2025
    Чаму так адбываецца, што лукашысцкі Памежны камітэт, поўнасьцю падначалены лукашэнку, падыгрывае масковіі? лукашонка ж «таемна марыць адцягнуцца ад масквы» нібыта. Ніпанятна!
  • Выводы?
    29.12.2025
    Не пишите, дети, прокремлёвские комментарии! А то будет либо вербовка, либо тюрьма. Никакой спокойной жизни так или иначе.

Цяпер чытаюць

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву6

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Усе навіны →
Усе навіны

У Калінкавічах да Дажынак у парку паставілі фэйкавую «Кацюшу» ФОТАФАКТ8

Зборная Беларусі атрымала першую перамогу ў сёлетняй Лізе нацый. І адразу разгромную10

«Жаночая піўная» ў Мінску пратрымалася на энтузіязме і расіянках толькі паўгода. Цяпер шукаюць інвестара24

Журналістка ў Вільні паспрабавала паразмаўляць з удзельнікам акцыі супраць міграцыі ў Літву. Аказалася, што ён не гаворыць па-літоўску ВІДЭА36

«Рыхтуюцца новыя справы». Як адбываюць 15‑гадовыя тэрміны былыя маёры КДБ Акінчыцы3

Уэльс запатрабаваў у Лондана такіх жа правоў, якія мае Шатландыя

На змену «Азэмпіку» хутка можа прыйсці новы прэпарат2

Папулярныя тварожныя сыркі Feelin хутка знікнуць з крамных паліц5

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву6

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць