Пад Талачыном перакуліўся аўтобус Масква — Брэст, загінула пасажырка
Кіроўца не ўтрымаў аўтобус на заснежанай трасе.

Каля 02:40 27 снежня ў Талачынскім раёне на трасе М1 перакуліўся аўтобус, які ехаў з Масквы ў Брэст.
43‑гадовы кіроўца не даў рады з кіраваннем і з'ехаў у правы кювет.
У салоне былі два кіроўцы і 12 пасажыраў.
У выніку ДТЗ 53‑гадовая жанчына загінула, шэсць чалавек шпіталізаваныя.
Каментары