Культура1111

Тэатр беларускай драматургіі прэзентаваў спектакль паводле Караткевіча. Квіткоў не дастаць ФОТЫ

У Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі вырашылі завяршыць сыходзячы год прэм’ерай. На сцэне паставілі вядомую гістарычную аповесць Уладзіміра Караткевіча «Ладдзя роспачы». Для тых, хто хоча ў бліжэйшыя дні трапіць на спектакль, навіны не вельмі добрыя: квіткі на яго раскупленыя амаль да канца лютага, піша Onliner.

Спектакль паставіла дырэктар тэатра, рэжысёр Святлана Навуменка. За апошнія некалькі гадоў яна стварыла на сцэне «Альпійскую баладу», «Заручыны», «Тэсты для дарослых», а цяпер вырашыла звярнуцца да спадчыны Караткевіча. Святлана распавяла журналісту Onlíner, што з творчасцю Караткевіча пазнаёмілася вельмі даўно. У свой час «Ладдзя роспачы» стала для яе тым тэкстам, які дапамог знайсці адказы на некаторыя жыццёвыя пытанні.

— Караткевіч — адна з самых яркіх зорак беларускай літаратуры, — кажа Святлана. — Яго перакладаюць і друкуюць у многіх краінах. Ведаеце, мову Уладзіміра Набокава нярэдка называюць карункамі рускай мовы. І ў гэтым сэнсе беларуская мова Караткевіча таксама вылучаецца сваёй незвычайнасцю і выразнасцю. Яна вельмі прыгожая. І ты проста атрымліваеш асалоду, калі паглыбляешся ў гэтыя карункі. Гэта наш нацыянальны здабытак.

Пастаноўка стала магчымай дзякуючы адразу некалькім важным фактарам. Па-першае, мы — Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі і разглядаем для сваіх пастановак базавы беларускі матэрыял, а па-другое, маё разуменне Караткевіча прывяло да таго, што мне вельмі хацелася паставіць яго твор. Ну і важны момант: у тэатры якасна змяніўся склад трупы. У нас вельмі шмат моладзі, якая здольная пластычна ўвасобіць тое, што трэба рабіць як у ладдзі, так і пад зямлёй (маюцца на ўвазе сцэны спектакля. — Заўв. Onlíner).

У пастаноўцы задзейнічана ўся трупа тэатра. Аднак у працы над спектаклем удзельнічалі запрошаныя пастаноўшчыкі. Музыку ў стылі сімфа-рок напісаў Андрэй Лабчэўскі, які раней працаваў над спектаклем «Заручыны», харэаграфію паставіла кіраўніца віцебскага тэатра-студыі сучаснай харэаграфіі Дыяна Юрчанка, а над вобразамі працавала вядомая ў тэатральным асяроддзі дызайнерка адзення і сцэнічнага касцюма Таццяна Лісавенка.

Роль Гервасія Вылівахі выконвае Алесь Ніканенка (у цэнтры)

Найбліжэйшыя спектаклі адбудуцца 27, 28 і 30 снежня, аднак квіткоў у продажы ўжо няма — яны раскупленыя. Дата, калі яшчэ можна трапіць на «Ладдзю роспачы», — 19 лютага. У гэты дзень прэм’еру пакажуць у Доме афіцэраў і некалькі квіткоў яшчэ засталося.

Ну і навіна, якая тычыцца не столькі пастаноўкі, колькі тэатральнай атмасферы: у РТБД нарэшце адчынілі буфет, і цяпер перад спектаклем у спакойнай абстаноўцы можна пакаштаваць дэсерт і выпіць шампанскага.

Каментары11

  • Ёсік
    25.12.2025
    Зьмянілася трупа, кажаш. Выгналі актораў, бо мелі свой погляд на сітуацыю ў краіне, не згодныя былі, што лукашэнка нашае ўсё. Спадарства, Караткевіч, канешне, добра, але спадарыні Навуменка вельмі спадабаецца прылепін, моцны пісьменьнік, раней казала, што ёсьць жаданьне які-небудзь ягоны твор на сцэне РТБД даць.
  • Žvir
    25.12.2025
    Vos kab moda tych časoū paviarnulasia iznoū ! Maju na ūvazie žanočuju modu.

    Zirnicie, jakija pryhožyja sukienki byli ! Tolki ūjavicie, jak čaroūna hliadzielisia b jany špacyrujučy pa haloūnym prašpiekcie Miensku... Mužčyny prosta ašalieli b...
  • Найперш не галасі!
    25.12.2025
    Žvir, дык...
    У такіх сукенках па праспектах не хадзілі. Хіба што ў карэтах праляталі. Недасяжныя воку для нас з табою, браце. А сёння маем гендарную роўнасць - села за руль ў машынку малюшку і пагнала. Ужо маўчу пра грамадскі транспарт. Дзе тут сукенкі! Культ нагавіцаў. ((( На жаль.

Цяпер чытаюць

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку4

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску адклалі пашырэнне трэцяй лініі метро да Зялёнага Луга, прыярытэтам зрабілі 4‑ю лінію3

Вашынгтон упершыню за некалькі тыдняў нанёс удары па Іране. Тэгеран у адказ атакаваў базы ЗША ў Іарданіі

Навукоўцы нарэшце высветлілі, чаму астранаўты пакутуюць ад запораў9

Якая сітуацыя ў краіне з месцамі ў дзіцячых садках і хто можа хадзіць у кругласутачныя групы

Міністр адукацыі пракаментаваў праблему перапоўненых першых класаў2

Доктар Андрэй Вітушка вярнуўся ў прафесію пасля допытаў у КДБ і эміграцыі21

Беларускі футбаліст Ілля Шкурын забіў тры галы і прынёс камандзе перамогу над віцэ-чэмпіёнам Польшчы11

Мадура апублікаваў фота з амерыканскай турмы7

Гэтыя сумкі вы будзеце бачыць паўсюль гэтай восенню6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку4

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць