Каментары да артыкула

Тэатр беларускай драматургіі прэзентаваў спектакль паводле Караткевіча. Квіткоў не дастаць ФОТЫ

  • Янка
    25.12.2025
    У Бандаравай і Жыгімонт гэта навіна выклікае інфаркт. Асабліва пасля таго, калі на прагляд "Сведкі" (рускамірскай лухты пра Бучу), ніхто ў менскім кінатэатры Мір апроч іх не прыйшоў
  • Ёсік
    25.12.2025
    Зьмянілася трупа, кажаш. Выгналі актораў, бо мелі свой погляд на сітуацыю ў краіне, не згодныя былі, што лукашэнка нашае ўсё. Спадарства, Караткевіч, канешне, добра, але спадарыні Навуменка вельмі спадабаецца прылепін, моцны пісьменьнік, раней казала, што ёсьць жаданьне які-небудзь ягоны твор на сцэне РТБД даць.
  • Gorliwy Litwin
    26.12.2025
    Ёсік, а ўласна так і выглядае Нацыянал-Чэкісцкае прымірэнне. У галаве спадарыні Святланы няма супярэчнасці паміж Караткевічам і Прылепінам. Нябось і той не супастат які-небудзь лацінскі, і гэты. Праз пакаленне-два ўсё гэта арганічна сплавіцца ў калектыўнай свядомасці, будзе радасная вясёлка рознакаляровай Русі.
  • Міхась
    26.12.2025
    Gorliwy Litwin, нацыянал-чэкісцкага прымірэння ня можа быць у прынцыпе. Бо чэкісцкае - гэта ў базе ёсць падпарадкаванне расейскай імперыі. Лукашэнка шчыльна аточвае сабе гэбнёй, якая нават можа канфліктаваць з Карпянковым не праз ягоную рускамірскасць, а праз тое, што тый спрабуе ісці шляхам Прыгожына. Таму ў вырашальны момант КДБшная банда будзе выконваць каманды не з Драздоў, а з Лубянцы. Пра шызафренію у галаве кіраўніцы РТБД магчыма разважаць даволі доўга, але пакуль што менавіта беларусы вырашаюць, на каго яны пойдуць - на Прылепіна альбо на Караткевіча. І іхны выбар відавочны. Дастаткова зазірнуць на дэкарацыі, строі, пачуць беларускую мову і зразумець, што беларускае азначае еўрапейскае, а не рускамірскае.
  • Žvir
    25.12.2025
    Vos kab moda tych časoū paviarnulasia iznoū ! Maju na ūvazie žanočuju modu.

    Zirnicie, jakija pryhožyja sukienki byli ! Tolki ūjavicie, jak čaroūna hliadzielisia b jany špacyrujučy pa haloūnym prašpiekcie Miensku... Mužčyny prosta ašalieli b...
  • Найперш не галасі!
    25.12.2025
    Žvir, дык...
    У такіх сукенках па праспектах не хадзілі. Хіба што ў карэтах праляталі. Недасяжныя воку для нас з табою, браце. А сёння маем гендарную роўнасць - села за руль ў машынку малюшку і пагнала. Ужо маўчу пра грамадскі транспарт. Дзе тут сукенкі! Культ нагавіцаў. ((( На жаль.
  • Кажым Ратуевіч
    25.12.2025
    Žvir, каб ізноў тыя часы, то 3% шпацыравалі б у пекных сукенках, а астатнія гарбаціліся б пад панскімі бізунамі. Пэўны, што разам са сваемі жанчынкамі трапіш у тыя легендарныя тры адсоткі?
    P.S. Хаця б вярнуць той час, калі НН называла беларускія гарады роднымі найменнямі, а не чужацкімі мінскамі-гроднамі. А колісь «бастыён беларушчыны» праз суд дамагаўся права карыстацца тарашкевіцай. А зараз у выгнанні, дзе нішто не пагражае, дабрахоць і паслядоўна карыстае мІнск. Вост табе і маеш «бастыён», але паланізаванае расейшчыны. Гэта неверагодная ганьба.
    Дзе ты, родны Менск?
  • Žvir
    25.12.2025
    Найперш не галасі! , nu, ja ž pra ciapier, bo chto b siabie chavaŭ ad vačej u takim šykoŭnym prykidzie ? Naadvarot. .. Raniej u va ŭsim prysutničała mastactva, u vialikim, i małym, u va ŭsim. Navat u zaniadbanaj sialianskaj chacie jano było. Rabili niejkija prybambaski da piečy, da voknaŭ, roznyja tam firanki vyšyvanyja ŭ miascovych kolierach i tradycyjach, i ŭ adziežy, dy navat taparyšča staroje mieła niejki malunak i vyjavu ptušynaj hałavy na kancy. Jano było treba... A ciapier - dyzajn i reklama. :) Usio maksymalna spraścić, i zapeŭnić, što heta kruta...:)
  • Найперш не галасі!
    26.12.2025
    Žvir , слушна, слушна.. Усё так, браце. Як там не круці, але кабеты ў сукенках аздоба нашага жыцця, найлепшы ягоны дызайн. ))
    Толькі цяпер гавораць лук, а не прыкід. Прыкід - архаізм з СССР і 90-х.
    Сёння на Беларусі іншамоўны слэнг і жаргон ідуць з Захаду, а не з Расіі.
  • Žvir
    25.12.2025
    Кажым Ратуевіч, vy pierabolšvajecie.

    I potym, ja nie kažu, kab iznoŭ tyja časy, ale, kab iznoŭ taja moda !... Kaniečnie ž, heta niemahčyma. Duchoŭnaść dyktuje patrebu ŭ mastactvie. Jakaja duchoŭnaść - takaja i moda, taki i pobyt, i ŭsio naŭkoł čałavieka... Heta ŭzajemazviazana i abjektyŭna. Stan duchoŭnaści admiataje ŭsio, što jamu nie adpaviadaje, i pakidaje tolki adpaviednaje jamu.

    Heta tyčycca, jak asobnaha čałavieka, tak i hramadztva ahułam. Hrošy tut majuć vielmi ŭskosnaje značennie. Cham i z hrašyma panam nia budzie, zastaniecca saboju, i naadvarot... Heta, jak, naprykład, kab ubačyć dalahlad, spatrebicca prystupka, takaja mahčymaść zaležyć ad jaje, a voś ci ŭstanie na jaje čałaviek, ad prystupki nie zaležyć...
  • ?
    26.12.2025
    На беларускай мове?

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць