Грамадства1515

Лукашэнка прапанаваў сябе ў пасярэднікі між Трампам і Мадура

У інтэрв’ю амерыканскаму тэлеканалу Newsmax Аляксандр Лукашэнка выказаўся на тэму магчымага ўрэгулявання адносін ЗША і Венесуэлы

Нікалас Мадура і Аляксандр Лукашэнка ў 2017 годзе ў Мінску. Фота: AP Photo/Sergei Grits, Pool

Лукашэнка заявіў, што, калі б венесуэльскі лідар сам захацеў пераехаць у Беларусь, для яго тут не было б ніякіх перашкод. Аднак у той жа час нібыта такога пытання ніколі не ўзнікала і размовы пра гэта не вяліся.

«Пакуль нічога не адбываецца, але я бачу цікавасць Злучаных Штатаў Амерыкі да Венесуэлы. Разумею Трампа ў многім, таму што Венесуэла побач, як Украіна побач з Расіяй. Таму там ёсць цікавасць па многіх пытаннях. Абсалютна перакананы, што ўсе пытанні, усе пажаданні Злучаных Штатаў Амерыкі можна сёння вырашыць абсалютна мірным шляхам. Я думаю, што ў найбліжэйшы час нам удасца на гэтую тэму пагаварыць з Дональдам Трампам, і я яму шмат чаго цікавага скажу. Вайна ні да чаго не прывядзе. Учора я Джону Коўлу пра гэта казаў. Гэта, я яму сказаў, будзе другі В'етнам. Вам ён патрэбны? Не патрэбны. Таму не трэба там ваяваць. Там можна дамовіцца», — заявіў Лукашэнка.

Лукашэнка дадаў, што ведае Мадура «з дзяцінства» і ніколі не гаварыў з ім пра ўцёкі ў Беларусь.

«Таму вось гэтыя ўсе пустыя размовы, я бачу іх, журналістаў на тэму таго, што мы з Мадура дамовіліся, што ён з'едзе ў Беларусь і тут будзе жыць. Ніколі, Грэта, на гэтую тэму з Мадура мы не размаўлялі. Мы больш з амерыканцамі з нагоды Венесуэлы, калі ўжо адкрыта казаць, размаўляем, чым з Мадура з нагоды там яго адстаўкі і нейкіх дзеянняў», — сказаў ён.

Па словах Лукашэнкі, Мадура — не той чалавек, які здольны ўсё кінуць і збегчы. Гэта, паводле яго слоў, моцны, прынцыповы і ўраўнаважаны чалавек, паслядоўнік ідэй Уга Чавеса, з якім можна весці дыялог і дамаўляцца.

Каментары15

  • няхай інвестуе ў РБ i А танная В. НАФТА
    16.12.2025
    калі Мадура скраў шмат, чаму не , няхай інвестуе ў РБ . А танная В. НАФТА ЗАТОПІЦЬ СВЕТ ) і гэта заб'е імперыю пыха
  • Захар
    16.12.2025
    Смотри, трехпроцентный, что со временем не пришлось самому искать убежище где-то у арабов.
  • Кринж
    16.12.2025
    Для научного эксперимента предлагаю дучше усатого балабола отправить в качестве представителя Израиля в Иран или в ИГ и посмотреть сможет ли лука себя спасти одной лишь болтовней и без путенских садистов из уфсин.

Цяпер чытаюць

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло4

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка зняла канфлікт паміж падлеткамі, пасля чаго іх выклікалі ў міліцыю8

Таццяну з Рэчыцы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»6

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу34

Японія развітваецца з гальштукамі2

Беларусы без пашпартоў ва Украіне ў жніўні рызыкуюць стаць нелегаламі — яны не змогуць абнавіць ДНЖ16

Больш за 100 тысяч нарвежцаў зладзілі фірмовае веславанне проста ў цэнтры Осла

ЗША зноў некалькі гадзін білі па Іране1

Спад нараджальнасці можа стымуляваць эканамічны рост3

Іспанія стала першым фіналістам чэмпіянату свету. Францыя зрынутая28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло4

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць