Грамадства66

Бабарыка расказаў пра «круглы стол» у СІЗА КДБ і свой ход думак у 2020-м

«Я думаю, што для нас сустрэча ў СІЗА была бескарыснай, за выключэннем лазні, у якую нас звадзілі памыцца».

Скрыншот відэа з ютуб-канал Мартынавай

Віктар Бабарыка ў інтэрв'ю блогерцы Таццяне Мартынавай згадаў «круглы стол» з Лукашэнкам у СІЗА КДБ 11 кастрычніка 2020 года.

«Я не вельмі разумею рэчы, калі цябе будзяць, нічога не тлумачаць, прыводзяць і кажуць: «Цяпер нешта скажы». (…) Я не надта разумею, навошта гэта было».

«Я мяркую, што для нас яна была бескарыснай, за выключэннем лазні, у якую нас звадзілі памыцца… Вось гэта адзіная карысць. Але не мы гэтую сустрэчу арганізоўвалі, — адзначыў Бабарыка.

— Я ўдзячны за тое, што я ўбачыў там свайго сына, сваіх сяброў, усіх, каго я там не бачыў. Нам удалося пагаварыць, у нас адбыліся дзве сустрэчы. Усё гэта супер. Усё астатняе — гэта было не для нас».

Бабарыка паразважаў і наконт іншых пытанняў. Ён паўтарыў сваю думку пра тое, што беларусы ў 2020‑м не прайгралі. «Мы выйгралі. Нам проста не далі медалі».

Бабарыка таксама растлумачыў, што калі ішоў у прэзідэнты ў 2020-м, то адным з яго пасылаў было тое, што на працягу папярэдніх кампаній садзілі пасля выбараў, а не да.

«То-бок і садзілі пераможаных, і зусім крыху. Гэта былі падзатыльнікі пераможцы».

«І звычайных людзей не садзілі, у прынцыпе?» — удакладніла Мартынава.

«Абсалютна слушна», — адказаў Бабарыка.

Былы банкір і палітвязень таксама выказаўся пра тысячы беларусаў, якія пасля 2020 года з'ехалі з краіны. Ён адзначыў, што для краіны, з якой з'язджаюць, гэта нашмат большая праблема, чым для саміх людзей, якія з'ехалі.

«Беларусь павінна плакаць па тых, хто з'язджае з краіны. А тыя, хто з'язджае з краіны — павінны плакаць, але яны павінны разумець, што напраўду… Яны прайграюць, безумоўна, яны пазбаўляюцца шмат чаго — але значна большы пройгрыш той краіны, з якой яны з'язджаюць».

Ён дадаў, што дзеці тых, хто цяпер з'ехаў, «будуць жыць значна лепш, чым тыя, хто застаўся і пагадзіўся».

Каментары6

  • Трунар
    15.12.2025
    Першае інтэрв'ю- мартынавай?! Ну давай, Віктордмітрічь, забівай па- троху цвічкі ў сваю палітычную труну.
  • Плюшкі Карлсана
    15.12.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Так ведь
    15.12.2025
    яг, он ещё в 20-ом году "разоблачил" массовые репрессии!

Цяпер чытаюць

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Усе навіны →
Усе навіны

Літоўская дыпламатка Аста Андрыяўскене апублікавала больш ФОТА палітвязняў з мяжы2

Вызвалена Людміла Чэкіна, дырэктарка Tut.by

Абвешчаны экстранны збор для новай партыі вызваленых палітвязняў14

На свабодзе — журналіст Андрэй Аляксандраў і Ірына Злобіна. У зняволенні яны ажаніліся3

Выйшла Яна Пінчук — адміністратарка тэлеграм-каналаў, якую экстрадавалі з Расіі і якой прысудзілі 12 гадоў2

На свабодзе Павел Белавус, заснавальнік культавай крамы Symbal.by17

Tez Tour пракаментаваў сітуацыю з узломам сайта2

Коўл: Лукашэнка адпусціць 25 чалавек у абмен на санкцыі на «Лакафарбу» і «Беллеспаперпрам»51

Беларусь і ЗША ўзгаднілі прамежкавае пагадненне14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць