Мінскі раённы Савет дэпутатаў 20 лістапада прыняў рашэнне №106 «Аб змяненні межаў сельскіх населеных пунктаў Мінскага раёна», паведамляе БелТА.

У раёне скарэкціравалі межы шэрагу населеных пунктаў.
Так, у межы аграгарадка Новы Двор Нова-Дворскага сельсавета ўключаць зямельныя ўчасткі агульнай плошчай 0,6046 га, у межы вёскі Ельніца Нова-Дворскага сельсавета дадасца зямельны ўчастак плошчай 0,1266 га.
Таксама пашырацца межы за кошт уключэння ўчасткаў рознай плошчы вёскі Дзінаравічы і аграгарадка Лашаны Лашанскага сельсавета, вёсак Каралёў Стан Бараўлянскага сельсавета, Крылова і Ліхачы Гаранскага сельсавета, Зялёная і Тарасава Ждановіцкага сельсавета, а таксама вёскі Каханоўшчына Сеніцкага сельсавета.
Прававы акт прыняты ў адпаведнасці з законам ад 5 мая 1998 года № 154‑З «Аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным уладкаванна Рэспублікі Беларусь».
Каментары