Грамадства11

КДБ дадаў у «спіс тэрарыстаў» яшчэ сем чалавек

КДБ дадаў у «спіс асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці», яшчэ сем чалавек, заўважыла «Вясна». Цяпер у ім 1398 чалавек, з іх 660 — беларусы.

Фота ілюстрацыйнае

Сярод тых, каго дадалі ў спіс:

Іван Замяцін, жыхар Брэста, асуджаны на 7,5 гадоў калоніі за данаты. Яго абвінавацілі па артыкулах аб закліках да дзеянняў супраць нацыянальнай бяспекі Беларусі (арт. 361 КК), абразе Лукашэнкі (арт. 368 КК), стварэнні экстрэмісцкага фармавання (арт. 361‑1 КК), фінансаванні «тэрарыстычнай дзейнасці» (арт. 290‑1 КК).

Яўген Валыхін з Мінска, якога асудзілі на 4,5 гады калоніі паводле артыкулаў аб закліках да дзеянняў супраць нацыянальнай бяспекі Беларусі (артыкул 361 КК), абразе Лукашэнкі (артыкул 368 КК), распальванні варожасці (артыкул 130 КК).

Аляксандр Махнач, першапачаткова затрыманы па «справе Гаюна» і ў выніку асуджаны на 4 гады калоніі па артыкулах аб закліках да дзеянняў супраць нацыянальнай бяспекі Беларусі (артыкул 361 КК) і аб садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (артыкул 361‑4 КК).

Акрамя таго, у спіс дадалі Уладзіміра Ісаева, Сяргея Цвікевіча, Іллю Бакіноўскага, Рамана Гусейнава (усе яны асуджаныя па артыкуле аб закліках да дзеянняў супраць нацыянальнай бяспекі, аднак падрабязнасці невядомыя).

Каментары1

  • Гегемон
    12.12.2025
    1 валет
    2 валет стар.
    3 валет сяр.
    4 валет малод.
    5 валетава дачка
    6 валетау́ кум
    7 валетава сакратарка

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры15

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры

Усе навіны →
Усе навіны

Намеснік міністра прыродных рэсурсаў Расіі збег у ЗША праз Мінск13

Падобны да надмагілля памятны знак у Нясвіжы заззяў новым бляскам14

Два кенты на Савецкай у Брэсце ў кепках з ЧЗ падпявалі пад песню «Жукоў». І мелі неасцярожнасць запосціць гэта ў трэдс15

«Жыццё — штука цікавая, аднак». Зорка беларускага гандбола наняўся фатографам, каб здымаць улюбёную многімі беларускую спявачку4

З клінінгавай кампаніі дадаткова здзерлі ў бюджэт аж 1,1 мільёна16

Стала вядома, па якім артыкуле асудзілі жыхара Светлагорска, затрыманага па вяртанні ў Беларусь3

У Нідэрландах сорт цюльпанаў назвалі «Мінск»: высокія, самавітыя

Беларуская гімнастка здабыла медаль на Кубку Еўропы

У Мінску ДАІ масава спыняе кіроўцаў каршэрынгу1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры15

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць