У пачатковых класах беларускіх школ будзе новы метадычны комплекс «Нясумныя ўрокі пра жывёл», распрацаваны пры ўдзеле Міністэрства адукацыі і зоаабаронцаў. Пра гэта на прэс-канферэнцыі расказала Вольга Петракоўская, валанцёр і член кіраўніцтва арганізацыі аховы жывёл «ХэпіПэт».

Створаны сшытак для вучняў 1—2 класаў, які ўключае дзевяць пазнавальных заняткаў, прысвечаных адказным адносінам да жывёл.
Над стварэннем матэрыялу працавала шырокая каманда спецыялістаў: педагогі, ветэрынарныя ўрачы, кінолагі, псіхолагі і прадстаўнікі 18 зоаабарончых арганізацый.
Паводле слоў Вольгі Петракоўскай, з’яўленне такога сшытка — важны крок да фарміравання гуманнага і свядомага стаўлення дзяцей да жывёл з ранніх гадоў.
Каментары
Сэрцайка тым хто распрацаваў ды дамогся.