Гісторыя2424

Пра што можа расказаць унікальная кафля, вывезеная з раскопак у Навагрудку ў Піцер

У фондах Дзяржаўнага Рускага музея ў Санкт-Пецярбургу, сярод шэдэўраў сусветнага жывапісу і скульптуры, захоўваецца сціплая, на першы погляд, але ўнікальная для нашай гісторыі калекцыя. Гэта 73 фрагменты керамічнай кафлі XVI—XVII стагоддзяў, знойдзеныя на тэрыторыі старажытнага Навагрудка. Яны дазваляюць па-новаму паглядзець на побыт і мастацкія густы беларусаў у часы Вялікага Княства Літоўскага.

Фрагмент паліванай кафлі-каронкі з галоўкай херувіма з Навагрудка. XVII стагоддзе. Дзяржаўны Рускі музей. Фота каларызавана з дапамогай штучнага інтэлекту

У свежым нумары часопіса «Актуальныя праблемы тэорыі і гісторыі мастацтва» даследчыца Алена Папова апублікавала грунтоўны аналіз гэтага збору, на што звярнуў увагу тэлеграм-канал «De facto. Беларуская навука».

Гэтая калекцыя — не выпадковы трафей, а вынік карпатлівай навуковай працы. Яна трапіла ў музейныя сховішчы яшчэ ў 1979 годзе, стаўшы вынікам маштабных археалагічных экспедыцый 1950— 60‑х гадоў пад кіраўніцтвам легендарнай Фрыды Гурэвіч. Раскопкі вяліся на тэрыторыі новагародскага пасада — так званага Малога замка. І калі раней навукоўцы часцей звярталі ўвагу на дамангольскі перыяд горада, то цяперашняе даследаванне вяртае з небыцця пазнейшую эпоху — XVII стагоддзе, калі Навагрудак, хоць і саступіўшы сталічныя пазіцыі, заставаўся вірлівым цэнтрам рамяства і гандлю.

Самае цікавае ў гэтых гліняных чарапках — тое, што яны расказваюць пра своеасаблівую «дэмакратызацыю» раскошы. Даследаванне паказала, што ў Навагрудку існавала развітая індустрыя кафлярства, якая працавала літаральна на ўсіх. Мясцовыя майстры выкарыстоўвалі адны і тыя ж драўляныя матрыцы для вытворчасці прадукцыі рознага цэнавага сегмента.

Для заможных гараджан рабілася «мураўленая» кафля, пакрытая зялёнай глазурай, а для бяднейшых слаёў — звычайная тэракотавая («чырвоная»). Такім чынам, нават у доме простага рамесніка печ магла мець тыя ж вытанчаныя рэнесансныя ўзоры, што і ў доме багатага купца, розніца была толькі ў колеры і бляску.

Кафлі XVI—XVII стагоддзяў, знойдзеныя на тэрыторыі старажытнага Навагрудка

Пры гэтым навагрудскія майстры мелі свой унікальны тэхналагічны почырк. У адрозненне ад многіх усходнееўрапейскіх калег, яны не выкарыстоўвалі ангоб — прамежкавы слой белай гліны пад глазуру. Зялёная паліва наносілася наўпрост на чырвоны чарапок, што надавала вырабам больш цёмнае, насычанае і глыбокае адценне.

Што тычыцца сюжэтаў, то навагрудская печ таго часу была сапраўднай энцыклапедыяй еўрапейскіх мастацкіх стыляў, перакладзенай на мову мясцовай культуры.

Тут можна ўбачыць адгалоскі італьянскага Рэнесансу: напрыклад, складаныя геаметрычныя сеткі, якія імітавалі «алмазны руст» (аб'ёмнае аздабленне мураваных палацаў). Сустракаюцца і матывы нідэрландскіх кветкавых нацюрмортаў — вазы з букетамі ў арачных праёмах, што было вельмі модна ў той час.

Асаблівае замілаванне выклікае тое, як мясцовыя ганчары інтэрпрэтавалі складаныя міфалагічныя вобразы. На кафлі можна знайсці, напрыклад, гіпакампаў — марскіх коней з рыбінымі хвастамі. Але калі ў Вільні ці Кракаве гэтыя істоты паказваліся з анатамічнай дакладнасцю, уласцівай высокаму мастацтву, то ў Наваградку яны набывалі рысы наіўнага спрашчэння, ператвараючыся ў казачных персанажаў.

Пячная глазураваная кафля-каронка з Навагрудка. Першая палова XVII ст. Дзяржаўны Рускі музей

Сярод арнаментальнага россыпу вылучаецца і адзіны паліхромны (на жаль, усе фотаздымкі ў публікацыі чорна-белыя. — НН) фрагмент з выявай герба «Ляліва» — шасціканцовай зоркі над месяцам. Гэта знак прысутнасці эліты: такім гербам карысталіся магутныя роды Тышкевічаў, Глябовічаў і Манівідаў. Наяўнасць такога экзэмпляра сведчыць пра тое, што мясцовыя майстэрні выконвалі і індывідуальныя шляхецкія замовы высокага ўзроўню.

На думку даследчыцы, навагрудская кафля — гэта не правінцыйнае капіраванне заходніх узораў. Гэта прыклад жывога культурнага сінтэзу. Знаходзячыся на скрыжаванні шляхоў, беларускія майстры ўбіралі ў сябе еўрапейскія трэнды — ад арнаментаў усходніх дываноў да барочнай пышнасці, — але перапрацоўвалі іх праз прызму ўласнага бачання і тэхнічных магчымасцяў.

Менавіта ў гэтай шчырасці, у спалучэнні высокай еўрапейскай моды з непасрэднасцю народнага майстэрства і хаваецца сакрэт абаяння навагрудскай керамікі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары24

  • А дзе золата?
    12.12.2025
    Можа расказаць як рабавалі нашу спадчыну. Нават кафлю вывезлі.
  • Летува не Літва, Расея не Русь
    12.12.2025
    Вольга, запішыце: Русь- руская- русін. Да Саманазва нашае мовы- рус(ь)кая. Беларускаю нашую мову звалі толькі ў Масковіі. Масковія гэтае калі так вельмі жадаеце, Расея. І мова іх расейская. Не блытайце болей.
  • Вынікі беларушчыны
    12.12.2025
    Гісторыя: Навагрудак сталіца Літвы, дзе Міндоўг стаў каралём нашае дзяржавы.
    Сучаснасць: распавядаем аб нашай гісторыі па таму, што было вывезена ў Масковію: кнігі, крыжы, кафель

Цяпер чытаюць

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба40

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Усе навіны →
Усе навіны

Праз порт у Клайпедзе ў мінулым годзе перавезлі каля 1 мільёна тон беларускіх і расійскіх грузаў5

У Дубаі абломкі іранскай ракеты ўпалі каля пяцізоркавага гатэля ВІДЭА2

ЦАХАЛ заявіў пра завяршэнне маштабнага ўдару па Іране2

У Ізраілі паказалі ўдары па іранскіх вайскоўцах, якія рыхтавалі ракеты да пуску ВІДЭА2

Падчас атак на Іран маглі загінуць міністр абароны і камандзір Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі3

Над Мінскам сёння бачылі перыстыя аблокі ФОТАФАКТ2

NASA адклала высадку астранаўтаў на Месяц да 2028 года

Смерць, траўма і хрумсткая капуста. Пра што гаварыла Святлана Курс на сустрэчы з беларусамі ў Вільні

Іранскія ракеты збіваюць у небе над Дубаем

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба40

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць