Грамадства

Адзіныя ў Беларусі стогадовыя двайняты адзначылі юбілей

У Ваўкавыску сёння адзначылі стогадовы юбілей сёстры-двайняты Ларыса Байбус і Тамара Каліноўская.

Імянінніц павіншавалі намеснік губернатара Гродзенскай вобласці Віктар Пранюк, кіраўніцтва Ваўкавыскага райвыканкама і іншыя запрошаныя, паведамляе «Пул. Чацверты рэгіён».

На дваіх у сясцёр 10 унукаў і 15 праўнукаў. Яны — адзіныя ў Беларусі стогадовыя доўгажыхары-двайняткі.

Фота: Onliner.by

Сапраўдны дзень нараджэння сёстраў — 22 верасня, але з-за даўняй памылкі ў дакументах яны сталі маладзейшыя на 2 месяцы і святкуюць з’яўленне на свет 25 лістапада.

Ларыса Антонаўна Байбус усё жыццё прапрацавала стаматолагам, а Тамара Антонаўна Каліноўская — бухгалтарам на хлебазаводзе. Як расказвала раней яе ўнучка Аляксандра, бабуля дагэтуль усе важныя вылічэнні робіць на драўляных лічыльніках.

На пытанне «У чым сакрэт даўгалецця?» унучка ўпэўнена адказвае: у здаровай ежы, працавітасці, дабрыні і любові. Яе бабуля Тамара да гэтага часу ў сезон працуе ў агародзе.

«Што тычыцца харчавання, то галоўны сакрэт — усяго павінна быць у меру. Цалкам адмаўляць сабе ў задавальненнях нельга. Напрыклад, бабулін любімы напой — «Кока-кола». А галоўнае фірмовая страва — пячоначны паштэт. Яна заўсёды яго робіць сама, пакуль нікому не давярае сакрэтны рэцэпт», — расказала ўнучка.

Дасягненне ўнесена ў Нацыянальны рэестр рэкордаў Беларусі. 

Каментары

Цяпер чытаюць

28‑гадовую ўкраінку з Марыупаля асудзілі ў Мінску за палітыку. Чаму яна апынулася ў Беларусі, няясна1

28‑гадовую ўкраінку з Марыупаля асудзілі ў Мінску за палітыку. Чаму яна апынулася ў Беларусі, няясна

Усе навіны →
Усе навіны

«Спадзяюся на цуд, магчыма, памылка». Бацька хакейнага суддзі пра сына, якога падазраюць у забойстве цяжарнай жанчыны9

«Ён легенда». Гродзенцы шукалі таго самага добрага кіроўцу з аўтобуса. Аказалася, Леаніда ведае ўвесь горад8

Віктар Марціновіч выдаў новы раман13

На МТЗ стварылі ўзор машыны для перавозкі людзей па падземных рудніках5

Упершыню за год зафіксаваныя масавыя залёты расійскіх дронаў на Гомельшчыну4

Цэны на нерухомасць у Мінску дасягнулі чарговага рэкорду14

Заснавальніка віннай кампаніі асудзілі ў Мінску за данаты ў падтрымку Украіны1

Улады прапануюць новае правіла для прыватных клінік8

Алексіевіч: Усе матэрыялы для кнігі пра каханне засталіся ў Мінску12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

28‑гадовую ўкраінку з Марыупаля асудзілі ў Мінску за палітыку. Чаму яна апынулася ў Беларусі, няясна1

28‑гадовую ўкраінку з Марыупаля асудзілі ў Мінску за палітыку. Чаму яна апынулася ў Беларусі, няясна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць