Свет88

Літоўская апазіцыя атакуе ўрад за тое, што мяжу адкрылі, а фуры застаюцца ў палоне

Апазіцыйныя фракцыі літоўскага Сейму патрабуюць ад прэм’ер-міністаркі Інгi Ругінене растлумачыць сітуацыю, якая ўзнікла пасля адкрыцця 20 лістапада двух пагранічных пунктаў з Беларуссю. Хоць літоўцы аднавілі рух праз мяжу, беларускі бок па-ранейшаму не прапускае літоўскія грузавікі і яны застаюцца заблакаванымі на спецыяльных стаянках, піша Delfi.lt.

Лаўрынас Кашчунас. Фота: «Белсат»

Лідар апазіцыйнага Саюза Айчыны — хрысціянскіх дэмакратаў Лаўрынас Кашчунас заявіў, што ў краіне працягваецца крызіс: фуры не могуць вярнуцца, падтрымкі ад еўрапейскіх і рэгіянальных партнёраў няма, метэаразведвальныя зонды перашкаджаюць працы аэрапорта, а кантрабандысты актывізаваліся. На яго думку, міністры замежных, унутраных справаў і фінансаў не спраўляюцца са сваёй працай, а ўрад не забяспечвае належнай каардынацыі.

Тры апазіцыйныя фракцыі — кансерватары, лібералы і дэмакраты — ініцыявалі сумеснае пасяджэнне, на якое запрасілі прэм’ерку, каб атрымаць тлумачэнні і даведацца, ці існуе план выхаду з крызісу. Запрашэнне накіравана, але адказу на яго, як паведамляецца, пакуль няма.

Літва адкрыла мяжу ўначы з серады на чацвер, аднак літоўскія перавозчыкі ўсё яшчэ не могуць пакінуць беларускія стаянкі.

Каментары8

  • о
    21.11.2025
    я памятаю гэтага мудазвона. гэта не ён расказваў, якія беларусы благія, і што Верамейчык "самвінават"? ці тварам падобны да іншага?
  • Лукабот
    21.11.2025
    Ждём Ботам, который сейчас нам расскажет, как литовцы всех победили!)
  • Янка
    21.11.2025
    Насамрэч по баку ўсё апроч палітычнай кар'еры гэтаму Кашчунасу, які нядаўна пабываў ва ўрадзе, на мяжы ён нікіх поспехаў не атрымаў, але моцна напампоўваў тэму "ліцвінізма", радзьмуваў ейную небяспеку і атакаваў беларускіх уцякачоў. Танны папуліст.

Цяпер чытаюць

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

Усе навіны →
Усе навіны

Прабітыя лёгкія, разарваная печань і сэкс з малалетняй: што адбываецца ўнутры беларускай міліцыі і як начальства гэта хавае40

Хуткасць Starlink ва Украіне для вайскоўцаў аднавілі2

У амерыканскім серыяле пра паліцыю ўспомнілі Беларусь12

Беларус, які 13 гадоў працаваў адвакатам у Мінску, здаў экзамен у польскую адвакатуру

Беларусы за тры дні сабралі неабходныя грошы на пахаванне Яна Памедора Рэуцкага

Чаму кракадзілы перажылі астэроід, які знішчыў дыназаўраў?6

Рубіа пра вайну ва Украіне: Насамрэч яна датычыцца Данбаса15

Наступнай ноччу Еўропа пераходзіць на зімовы час

Ігар Лосік расказаў, што не дало яму паехаць дахам у турме6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць