«Нашых дзяцей з дзяцінства прывучалі да трансгендарных лялек». Шпілеўская знайшла карысць ад заходніх санкцый
Кіраўніца праўладнага Беларускага саюза жанчын і дырэктарка прадстаўніцтва МТРК «Мір» у Беларусі Вольга Шпілеўская ў праграме «Клуб рэдактараў» расказала, чаму яна стала падтрымліваць санкцыі.

Функцыянерка адзначыла, што яна заўсёды была супраць санкцый, бо без іх беларуская эканоміка развівалася б лепш, але цяпер яна ім парадавалася.
«Справа тут не толькі ў эканоміцы, а яшчэ і ў ідэалогіі — таму я, уласна, і ўзрадавалася гэтым санкцыям», — сказала яна ў перадачы на фоне інтэр'ераў у англійскім стылі.
На яе думку смешная забарона на ўвоз у Беларусь дзіцячых цацак — лялек, галаваломак, вазочкаў з маторчыкамі, самакатаў і ровараў, гэта выдатная рэч, бо праз гэта заходні ўплыў на беларускіх дзяцей, нарэшце, будзе спынены.
«Калі гаварыць пра тых жа лялек — дык я за тое, каб нашы дзеці гулялі з нашымі цацкамі. Вось, напрыклад, «Палеская фабрыка» выпускае ляльку — і гэта добра. Каб яны гулялі з нашымі, традыцыйнымі цацкамі.
Бо разам з цацкамі, якія прыходзілі да нас з Захаду, прыходзіла і заходняя ідэалогія. Калі нашых дзяцей з дзяцінства прывучалі да трансгендарных лялечак, да машынак з маторчыкамі — але абавязкова BMW ці Volkswagen.
Цяпер гэта будзе «Волга», дзякуй богу, або «Масквіч», ці «БелДжы». Нашы дзеці без цацак не застануцца — будуць і лялькі, і машынкі, гэта стопрацэнтная гарантыя. Але вось гэты ідэалагічны ўплыў, гэтае насаджэнне чужых нам каштоўнасцяў будзе сыходзіць. І я, напрыклад, вельмі гэтаму рада», — патлумачыла сваю пазіцыю Шпілеўская.
Да дзяцей пачалі ставіцца не як да «маленькіх дарослых» у Заходняй Еўропе ў XVII—XVIII стагоддзях, калі эпоха Асветніцтва адкрыла дзяцінства як самастойны і каштоўны перыяд жыцця. У гэты ж час Францыя і Германія сталі цэнтрамі вытворчасці лялек, якія сталі правобразам сучасных. Праз арыстакратыю гэтыя спачатку вельмі дарагія цацкі трапілі ва Усходнюю Еўропу, дзе іх пачалі пераймаць прадстаўнікі больш бедных слаёў насельніцтва, вырабляючы з больш танных матэрыялаў. Масавая фабрычная вытворчасць лялек пачалася ў XIX стагоддзі і асабліва актыўна развілася ў XX.
Такім чынам, так званыя «традыцыйныя лялькі» на Беларусі — гэта таксама вынік заходняга ўплыву, як і ў ідэйным, так і ў матэрыяльным сэнсе. Прыкладна тое самае можна сказаць і пра аўтамабілі.
Акрамя таго, традыцыйныя лялькі не прадугледжваюць паказу палавых прыкмет, асабліва такіх, як палавыя органы, таму ўсе яны з’яўляюцца «бясполымі».
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬЗамест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
Впрочем, всё равно почти всё китайское)
Нешта зусім фантазія панясла гэтую кіраўніцу Беларускага саюза жанчы.