Грамадства1010

У Гомелі бацькі ўсё часцей даюць дзецям два імені

Сёлета на Гомельшчыне зарэгістравалі хлопчыкаў з імёнамі Тэа-Луіз, Білал-Амір, Анджэй-Лукаш. Спіс арыгінальных жаночых імёнаў папоўнілі Марыя-Мішэль, Ганна-Марыя, Палiна-Лея, Аміна-Альбэртыя, Эола-Эрыка.

Ілюстрацыйнае фота

Валерыя, маці маленькай Палiны-Леі, першапачаткова марыла назваць дачку Ларэлеяй, паведамляе ўпраўленне юстыцыі Гомельскага аблвыканкама.

«Гэтае імя сугучнае з маім імем і імем бабулі Лоры. Але мы падумалі, што Ларэлея — імя складанае, і вырашылі пакінуць толькі яго частку, назваўшы малую Леяй. Так мы і звярталіся да яе ўсю цяжарнасць», — дзеліцца Валерыя.

Аднак бліжэй да родаў сям’я задумалася над імем Паліна. Поўнасцю адмаўляцца ад Леі бацькі не захацелі. Кампрамісам стала двайное імя Паліна-Лея.

«Зараз муж часцей называе дачку Палінай або Полі, а я — Леяй. Сваякі ўспрынялі наша рашэнне з здзіўленнем і называюць дзяўчынку тым імем, якое ім больш па душы», — з усмешкай расказвае мама.

Жыхарка Гомеля Ірына і яе муж, грамадзянін Турцыі, выбралі для сына імя Тэа-Луіз. У ім спалучыліся сямейныя традыцыі і любоў мужа да футбола 

Па словах Ірыны, муж прапаноўваў назваць сына Луіз у гонар знакамітага футбаліста. У гэтым відзе спорту ён бачыць і будучыню сына.

Прозвішча футбаліста не ўдакладняецца, але, магчыма, назвалі ў гонар былой зоркі ПСЖ, «Арсенала» і «Чэлсі» бразільца Давіда Луіса, які зараз гуляе за кіпрскі «Пафас». Калісьці ззяў у Еўропе знакаміты «зубасцік», найлепшы бамбардзір зборнай Уругвая Луіс Суарэс, які зараз ганяе за «Інтэр Маямі». Ёсць іспанец Луіс Перэс, які гуляе ў гэтым сезоне за турэцкі «Газіянтэп».

Другая частка імя — Тэа — з’явілася як скарачэнне ад турэцкага імя Тэаман. Двайное імя Тэа-Луіз адразу спадабалася сваякам-замежнікам. Нестандартны выбар у выніку падтрымалі і бацькі Ірыны.

«Спачатку гэтае імя здавалася беларускім бабулі і дзядулі нязвыклым, нават блыталіся, — прызнаецца маладая мама. — Зараз яны ўжо не забываюць, як завуць унука. Аднак у паўсядзённым жыцці называюць яго каротка і ласкава — Тэа».

Каментары10

  • Біпаляр
    24.10.2025
    Радыяцыя яна такая!
  • Марта
    24.10.2025
    Заходняя традыцыя, адабраю.
  • AlexxelA
    24.10.2025
    Heta nie dva imieni, a dvajnyja imiony! Dwa imieni budzie "Hann Maryja", dwajnoje imia - "Hanna-Maryja".

Мацкевіч: Не пара аспрэчваць лідарства Ціханоўскай. Яна вельмі добрая ў якасці лідаркі6

Мацкевіч: Не пара аспрэчваць лідарства Ціханоўскай. Яна вельмі добрая ў якасці лідаркі

Усе навіны →
Усе навіны

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай18

БелДІЭ выдаліў «Укантакце» са спісу заблакаваных сайтаў3

Як праўладныя каналы тлумачаць блакіроўку «Укантакце»1

«Укантакце» пракаментавала навіну аб блакіроўцы ў Беларусі

У Казані невядомыя атакавалі канваіраў і вызвалілі зняволенага1

КДБ на некалькі гадзін блакаваў у Беларусі «Укантакце». А пасля ўсё адкруцілі19

Спіс мерапрыемстваў за мяжой да Ночы расстраляных паэтаў1

Лукашэнка расказаў, які абутак носіць8

Польская пракуратура шукае беларуса, якога абвінавачваюць у забойстве полькі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мацкевіч: Не пара аспрэчваць лідарства Ціханоўскай. Яна вельмі добрая ў якасці лідаркі6

Мацкевіч: Не пара аспрэчваць лідарства Ціханоўскай. Яна вельмі добрая ў якасці лідаркі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць