Нерухомасць77

У «доме Чыжа» прадаецца кватэра плошчай 467 квадратных метраў з тэрасай

ЖК «У Траецкага» быў пабудаваны яшчэ ў 2011 годзе. Квадратныя метры тут маглі сабе дазволіць толькі вельмі забяспечаныя людзі. І некаторыя з іх, мяркуючы па ўсім, бралі метры ў якасці інвестыцыйнага праекта. Таму нават зараз на рынку з'яўляюцца «кансервы», пiша Onliner.by.

377‑метровую кватэру з тэрасай і без аздаблення проста зараз прадаюць праз сэрвіс «Дамы і кватэры». Жыллё каралеўскай плошчы знаходзіцца на восьмым і дзявятым паверхах (з 12). Планіроўка ў кватэры вельмі цікавая: шмат шкла і паўкруглых сцен. Агульны метраж разбіты на два ўзроўні.

Злучальнае звяно — лесвіца, якая размешчана практычна ў цэнтры кватэры. На другім паверсе яна мяжуе з тэрасай і нагадвае міні-аранжарэю.

Жылыя пакоі ў кватэры прасторныя — па 24—45 метраў. Да адной са спальняў прымыкаюць не толькі ўласны санвузел і гардэробная, але і нешта накшталт будуара на 16 метраў. Увогуле, жыццё можна аформіць вельмі прыгожа.

Віды з вокнаў — асобная тэма: горад і Свіслач як на далоні.

«Агульная плошча кватэры — 377 квадратных метраў. Тэраса — з паніжаючым каэфіцыентам. Калі лічыць без яго, то плошча кватэры з тэрасай амаль 467 «квадратаў». На кожным з паверхаў — панарамная гасцёўня з відамі на Свіслач і Стары горад.

Два машына-месцы на мінус першым узроўні ў падарунак будучым жыхарам У доме падземны паркінг з ліфтам прама ў пад'езд. Уладкаваная закрытая дваровая тэрыторыя са спартыўнай і дзіцячымі пляцоўкамі. Кругласутачная сістэма аховы і відэаназірання, кансьерж. Калі вы шануеце бяспеку, камфорт і ўтульнасць, то гэтая кватэра дакладна для вас! Тэлефануйце і прыходзьце. Вам абавязкова спадабаецца!» — пераканана агенцтва, якое займаецца продажам аб'екта.

Ацанілі кватэру сур'ёзна: у 3 729 000 рублёў, ці $1 250 000 па курсе. То-бок адзін «квадрат» выходзіць у раёне $3315 у эквіваленце. Гэта, нагадаем, без рамонту.

Каментары7

  • Нерухомасць
    25.10.2025
    Падаткі, аплата за камунальныя паслугі...будуць вельмі высокія
  • ))
    25.10.2025
    Лукашиский "ампир''
  • Траецкае
    25.10.2025
    Дом які псуе у́сё навокал...

Цяпер чытаюць

З праекта будаўніцтва мінскага метро выкінулі яшчэ дзве станцыі — «Кіеўскі сквер» і «Політэхнічную»7

З праекта будаўніцтва мінскага метро выкінулі яшчэ дзве станцыі — «Кіеўскі сквер» і «Політэхнічную»

Усе навіны →
Усе навіны

Фядута памыліўся (і гэта не першы раз!)36

Летам Нацыянальны мастацкі музей закрыецца на рэканструкцыю

У Расіі заявілі пра запаволенне працы Telegram2

Пасля расійскіх удараў ва Украіне не засталося ніводнай цэлай электрастанцыі10

У Гродзенскім заапарку найбольш цешацца з зімы жыхары Афрыкі ВІДЭА3

«Ігар Брыло сядзеў у камеры без туалета. Падчас следства ён «укінуў» па хабарах больш за 50 чалавек»3

Вечны прэзідэнт Уганды перамагае на выбарах сёмы раз. Ён кіруе краінай з 1986 года5

Як за апошні год змянілася колькасць беларусаў з ДНЖ у Польшчы? Цікавая тэндэнцыя12

Вынеслі прысуд работніку Мазырскага НПЗ, якога арыштавалі за Гаюн самым першым1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З праекта будаўніцтва мінскага метро выкінулі яшчэ дзве станцыі — «Кіеўскі сквер» і «Політэхнічную»7

З праекта будаўніцтва мінскага метро выкінулі яшчэ дзве станцыі — «Кіеўскі сквер» і «Політэхнічную»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць