Грамадства22

Мінчука пасадзілі на 10 сутак за тое, што паўдзельнічаў у конкурсе трэш-блогера Mellstroy

Хлопец у трусах бегаў па горадзе, а пасля скокнуў у ваду.

Адзін з удзельнікаў конкурсу. Скрыншот відэа

Трэш-блогер Mellstroy (Андрэй Бурым з Гомеля) некалькі дзён таму абвясціў конурс крэатыўных відэа ў тыктоку — заклікаў піярыць свой праект. Абяцаў цягам месяца штодзень набываць кватэру тыктокеру, відэа якога больш за ўсё яму спадабаецца.

Многія паўдзельнічалі — у Беларусі ў выніку некаторых сталі затрымліваць. Адзін з хлопцаў распрануўся да трусоў і бегаў па горадзе, а пасля скокнуў у ваду. Пасля відэа да яго прыйшлі.

Хлопца судзілі 21 кастрычніка ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска за дробнае хуліганства (адміністрацыйны артыкул 19.1).

«Д., 19 кастрычніка 2025 года, грэбуючы агульнапрынятымі нормамі і правіламі паводзін у грамадстве, знаходзячыся ў грамадскім месцы ў горадзе Мінску ў ніжняй бялізне, гучна крычаў, выказваўся нецэнзурнай лаянкай, чым парушыў грамадскі парадак і выказаў яўную непавагу да грамадства», — гучала абвінавачанне.

Хлопец патлумачыў, што проста рашыў паўдзельнічаць у конкурсе блогера Mellstroy. Купіў маркер у краме, напісаў на тулаве нікнэйм блогера і скокнуў у трусах у штучны вадаём. Усё гэта хлопец запісаў на відэа.

Суд даў мінчуку 10 сутак адміністрацыйнага арышту.

Каментары2

  • Gorliwy Litwin
    24.10.2025
    Зайздроснікі! Гэта палітычная помста! Мэлстрой вельмі імаверны наступныя лідар беларусоў, паглядзіце як яны да яго інтуітыўна хінуцца. Рэзананс шчырых душаў! Ды хутка гэтыя мянты будуць яму боты лізаць, каб падлабуніцца
  • палiтвязень
    24.10.2025
    все верно, рэжым нахватал новых политзаключенных ;)

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску адкрыюць новую вуліцу да канца года

Адной з мэтаў званка Стуба і Сцёрэ Пуціну была ацэнка псіхалагічнага стану расійскага прэзідэнта5

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць