Свет1414

Экаактывісты больш не прыклейваюць сябе да дарог. І вось чаму

Польскія экаактывісты з руху «Апошняе пакаленне», вядомыя блакаваннем дарог, спынілі практыку прыклейвання сябе да асфальту. Прычынай стала новая радыкальная тактыка паліцыі.

Скрын відэа: OstatniePokolen / Х

У Польшчы, як і па ўсёй Еўропе, набраў папулярнасць экалагічны рух «Апошняе пакаленне» (Ostatnie pokolenie), найбольш вядомы сваімі радыкальнымі акцыямі, Аднымі з найбольш рэзанансных акцый яго ўдзельнікаў сталі блакаванні буйных дарог, падчас якіх актывісты прыклейвалі свае далоні да асфальту, каб максімальна ўскладніць працу паліцыі.

Спачатку праваахоўнікі патрацілі шмат гадзін на тое, каб асцярожна вызваліць пратэстоўцаў і ачысціць іх рукі ад клею. Пазней тактыка змянілася: паліцэйскія пачалі агароджваць прыклееных актывістаў дарожнымі конусамі і стужкамі проста на праезнай частцы, каб забяспечыць бяспеку руху, і павольна на працягу доўгіх гадзін адклейвалі іх ад асфальту.

Аднак у гэтым годзе польская паліцыя з дапамогай пажарных перайшла да новага, значна больш жорсткага метаду. Цяпер яны чакаюць, пакуль клей канчаткова зацвярдзее, а затым пажарныя зразаюць клей вакол рукі актывіста разам з часткай асфальту. Пасля гэтага пратэстоўца адпраўляюць дадому, каб ён самастойна вырашаў праблему з часткай дарожнага пакрыцця на руцэ.

Так, у маі гэтага года актывісты некалькі разоў перакрывалі хуткасную дарогу S8 у Варшаве. На адным з відэа пасля падобнай акцыі ўдзельніца Юлія скардзіцца, што пратэстоўцы «сутыкнуліся з велізарным гвалтам»:

«Кіроўцы выцягвалі нас, цягнулі за валасы. Мяне некалькі разоў сілай адрывалі ад асфальту. Пазней мяне адклеіла паліцыя разам з кавалкам дарогі».

Дзяўчына дэманструе сваю руку, цалкам пакрытую застылым клеем з рэшткамі асфальту, але заяўляе, што будзе і надалей удзельнічаць у падобных акцыях.

У сацыяльных сетках ініцыятывы можна знайсці і іншыя фота маладых людзей з кавалкамі асфальту на руках, што сведчыць пра сістэмнае выкарыстанне паліцыяй новай тактыкі.

Фота: OstatniePokolen / Х

Здаецца, новая тактыка паліцыі дасягнула сваёй мэты. Як сведчаць відэа з пазнейшых акцый «Апошняга пакалення», іх удзельнікі па-ранейшаму блакуюць рух, але ўжо не рызыкуюць прыклейваць сябе да дарогі.

Каментары14

  • Ууццццу
    23.10.2025
    Злы аўтамабіліста, это ты про протесты в Минск? Или там дороги не перекрывали? Или протестовать можно только так, как тебе нравится, а остальной протест плохой? А ты точно шаришь, как демократия работает?
  • Не ў дурдоме справа
    23.10.2025
    Злы аўтамабіліста, тут справа не ў псіхічных захворваннях, а ў неадукаванасці і бязглуздай веры маніпулятарам.
  • Влад
    23.10.2025
    Неужели польские власти не могут создать отряд из украинцев и белорусов для борьбы с этими дорожниками? И не надо будет полиции отвлекаться.

Цяпер чытаюць

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла10

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла

Усе навіны →
Усе навіны

У Нацыянальным гістарычным музеі нарэшце расчыталі надпіс на старажытнай шаблі са сваіх фондаў4

Жыхар Барысаўскага раёна згубіў дзяржнумар ад сваёй машыны і намаляваў яго сам3

Джэй Дзі Вэнс не паедзе на новыя перамовы з Іранам2

У Маскве раптам з'явілася магіла балерыны Плісецкай і кампазітара Шчадрына, хоць самі яны яе не хацелі8

Загінуў малады польскі дэпутат — адзін з самых папулярных у сацсетках8

У Мінску мужчына напаў на кіроўцу, які асляпіў фарамі ягоную былую жонку2

Зяленскі прыляцеў на перамовы ў Азербайджан — AFP2

У Варшаве ўлады вырашылі адстраляць дзікоў, якія непамерна распладзіліся ў горадзе. Аднак людзі пратэстуюць17

Нетаньяху паведаміў, што захварэў на рак, але вылечыўся

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла10

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць