Свет44

Трамп у Кнэсеце: Пасля столькіх год войнаў рэгіён спакойны

У панядзелак, 13 кастрычніка, прэзідэнт ЗША выступіў з урачыстай прамовай у парламенце Ізраіля. «Закладнікі вярнуліся! Як жа добра вымаўляць гэтыя словы», —— сказаў ён.

«Пасля столькіх гадоў войнаў і пагроз — сёння рэгіён спакойны», — адзначыў Трамп.

Ён заявіў пра «гістарычнае світанне новага Блізкага Усходу», сказаўшы: «Мы стаім на парозе аднаго з найвялікшых дыпламатычных дасягненняў», піша Newsru.co.il

У сваю чаргу прэм’ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху адзначыў выбітную ролю Трампа ў вяртанні закладнікаў, якіх утрымлівалі тэрарысты ў Газе. Прэм’ер падзякаваў прэзідэнту ЗША за мноства праізраільскіх крокаў — ад пераносу пасольства ў Ерусалім да падтрымкі Ізраіля ў вайне супраць ХАМАСа, Ірана і хусітаў.

Лідар ізраільскай апазіцыі Яір Лапід заявіў у сваёй прамове, звяртаючыся да Трампа: «Спадар прэзідэнт, вы выратавалі жыцці нашых закладнікаў. Але вы выратавалі значна больш. Вы выратавалі душы тых, хто смуткуе, чые блізкія цяпер будуць пахаваныя ў зямлі Ізраіля. Вы выратавалі тысячы салдат, якія больш не загінуць у баі. Вы выратавалі мільёны ад жахаў вайны. Вы выратавалі значна больш, чым адно жыццё, а кожнае жыццё — гэта цэлы свет».

Каментары4

  • Жвір
    13.10.2025
    Гэтыя панегірыкі больш падобны да гульні на сымптомах хворага. І гэта 21-е стагодзьдзе... Агідна.
  • Гримс
    13.10.2025
    Праўдаруб, и про хуситов в Баб эль Мандебе, и Хезбаллу в Ливане, и самое главное, про Путина в Кремле.
  • Рэальнасьць
    13.10.2025
    Пяць хвілін без стральбы — гэта ня вечны мір. Пачакайце і паглядзіце, перш чым гаварыць, пане Трамп.

Цяпер чытаюць

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі9

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Літвы хоча ўвесці новыя абмежаванні для расіян і беларусаў3

Тры самыя чыстыя пляжы Мінска3

Маршрутка пад Шумілінам вылецела на сустрэчную паласу і ўрэзалася ў аўто. Адзін чалавек загінуў

Памёр музыка Леанід Марголін

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю22

Пасля паведамлення пра знішчэнне рэтранслятараў МТС абвясціў закупку на аднаўленне інфраструктуры на Палессі17

Калеснікава: Калі людзі не могуць паехаць у Еўропу, яны едуць у Расію77

Трамп адклаў эскалацыю вайны з Іранам праз нястачу ракет СПА — The New York Times4

Зянон Пазняк прыехаў ва Украіну ФОТАФАКТ92

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі9

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць