Былы кіраўнік Прэзідэнцкага аркестра трапіў пад атаку дронаў у Данецку
Дырыжор Віктар Бабарыкін паехаў туды на гастролі.

Дырыжор Віктар Бабарыкін трапіў пад атаку дронаў у Данецку, куды прыехаў, каб дырыжыраваць Данецкім сімфанічным аркестрам. Выступаць ён павінен быў 5 кастрычніка на юбілейным канцэрце заслужанага работніка культуры Расіі кампазітара Уладзіміра Воўчанкі, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».
Дырыжор не пацярпеў. А ў зале філармоніі, па яго словах, сабраўся аншлаг.
Бабарыкін заўважыў, што яго маці нарадзілася ў Снежным (горад у Горлаўскім раёне Данеччыны). «Данецк для мяне — другая радзіма», — адзначыў дырыжор.
Бабарыкін кіраваў Прэзідэнцкім аркестрам з 2002 года, з моманту яго стварэння. У кастрычніку 2019 года яго знялі з пасады.
-
Пахаваць законна свайго хатняга любімца ў Беларусі можна толькі ў жывёльны могільнік. Парушэнне закону выглядае больш маральна прымальным для многіх
-
Калеснікава: Вайна, якую пачала Расія, не проста супраць Украіны. Гэта вайна супраць еўрапейскіх каштоўнасцяў
-
Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву
«Калі б я быў следчым КДБ, я б падкрэсліў тое самае». Фядута — пра схаваныя сэнсы «Каласоў пад сярпом тваім», увагу сілавікоў да свайго рукапісу і загадку з трэцяй часткай рамана Караткевіча
Каментары