Свет11

Літоўскай арміі далі магчымасць хутчэй і прасцей збіваць дроны

23 верасня Сейм Літвы зацвердзіў папраўкі ў Закон аб авіяцыі і Статут прымянення вайсковай сілы, якія дазваляюць арміі хутчэй і прасцей нейтралізаваць дроны, якія парушаюць паветраную прастору краіны. Закон быў прыняты ў тэрміновым парадку, бо неабходна неадкладна абараніць жыццёва важныя інтарэсы дзяржавы і грамадства, паведамляе LRT.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: AP Photo / Efrem Lukatsky

Міністарка абароны Літвы Давіле Шакалене адзначыла, што ранейшыя правілы не адпавядалі сучасным пагрозам, а новыя папраўкі дазваляюць выкарыстоўваць вайсковую сілу супраць беспілотнікаў у забароненых або абмежаваных зонах, калі яны парушаюць усталяваны парадак.

Раней армія магла прымяняць сілу толькі супраць дронаў, што выкарыстоўваліся як зброя, а цяпер магчымасці значна пашыраныя, што дазволіць хутчэй рэагаваць на парушэнні паветранай прасторы. Пры гэтым вайсковая сіла будзе выкарыстоўвацца толькі пры абсалютнай неабходнасці з максімальнымі мерамі бяспекі для людзей і маёмасці.

Пілоты цывільнай авіяцыі не змогуць лётаць у абмежаваных зонах без спецыяльнага дазволу, а пастаўшчык аэранавігацыйных паслуг абавязаны паведамляць усім паветраным судам пра актывацыю абмежаваных зон не пазней чым за 10 хвілін да гэтага. Пілоты павінны выкарыстоўваць радыёсувязь і транспондар у некантраляванай паветранай прасторы.

Папраўкі падрыхтаваныя з улікам інцыдэнтаў гэтага лета, калі ў паветраную прастору Літвы заляцелі два расійскія дроны Gerbera, адзін з якіх нёс выбухоўку. У апошнія месяцы расійскія беспілотнікі неаднаразова парушалі паветраную прастору краін НАТА — Польшчы, Эстоніі і Румыніі.

Каментары1

  • Стрэл у паветра
    23.09.2025
    Нагадаю, пакуль ня збіты ні адзін дрон. Міністр Кашчуніс толькі з літвіністамі ротам ваюе.

Цяпер чытаюць

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу75

Грамадствадапоўнена75

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Усе навіны →
Усе навіны

Рэдкага чорнага ваўка забілі паляўнічыя ў Лідскім раёне4

У Вільні праходзіць пратэст перавозчыкаў у сувязі з блакаваннем фур беларускімі ўладамі15

Стала вядома, з кім яшчэ сустракаўся Дзмітрый Лукашэнка ў Інданезіі7

У Кіеве знайшлі мёртвым сына першага касманаўта незалежнай Украіны

Украінскі пастаянны прадстаўнік у ААН, адказваючы расійскай дэлегацыі, дзеля некалькіх словаў перайшоў на расійскую мову26

У «Паўночным Беразе» нешта добра гарыць

Зяленскі паведаміў пра існаванне трох дакументаў, якія датычацца завяршэння вайны ва Украіне

Міністэрства ЖКГ расказала, як «дармаеды» ды іх сямейнікі павінны плаціць за камуналку4

Як правільна выбраць салодкі падарунак дзіцяці і якіх дабавак трэба пазбягаць2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу75

Грамадствадапоўнена75

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць