У Латвіі хочуць аднавіць старыя балоты на мяжы з Беларуссю. Вайскоўцы толькі за
Латвійская армія падтрымала ідэю аднаўлення старых месцаў здабычы торфу, якія знаходзяцца на ўсходнім памежжы Латвіі. Мяркуецца, што іх пераўтварэнне ў прыродныя балотныя экасістэмы можа стаць дадатковым фактарам для ўмацавання абароназдольнасці краіны, бо такія тэрыторыі служаць натуральнай перашкодай.

Планамі прадугледжваецца аднаўленне балотаў, водных аб’ектаў, спецыяльных культур для балотных зон, а таксама лясоў на тэрыторыях, што раней былі парушаныя торфаздабычай. Гэта дазволіць не толькі аднавіць прыроднае асяроддзе і змяншаць шкоду для рэсурсаў, але і скараціць патрэбу ў вялікіх матэрыяльных і чалавечых выдатках падчас абарончых аперацый.
Праекты рэалізуюцца ў межах ініцыятывы «Падтрымка рэвіталізацыі гістарычных месцаў здабычы торфу», якую каардынуе Відземскі рэгіён разам з партнёрамі з Латгаліі, Земгаліі і Курземе. Асаблівая ўвага надаецца тым тэрыторыям, дзе аднаўленне балотных экасістэм будзе мець найбольшы ўплыў на фарміраванне Балтыйскай абарончай лініі ўздоўж усходняй мяжы.
Для фінансавання работ мясцовыя ўлады плануюць выкарыстоўваць сродкі фондаў Еўрапейскага саюза, асабліва ў рамках мэтавага напрамку, звязанага з адмовай ад выкарыстання торфу ў энергетыцы і змякчэннем наступстваў пераходу да кліматычнай нейтральнасці.
Як выглядае самая дасканалая лінія абароны ў Еўропе, якую Польшча будуе на мяжы з Беларуссю
«Далей будзе засуха». На Палессі перасыхаюць балоты, і гэта можа мець кепскія наступствы
Палкоўнік арміі ЗША пра пошук зніклых вайскоўцаў у Падброддзі: За 24 гады службы я не бачыў нічога падобнага
Першая спроба вадалазаў дабрацца да патанулай машыны ў Падброддзі аказалася няўдалай
Каментары