Здарэнні11

На Мінскім моры яхту вагой 18 тон выкінула на пляж

Яхта села на мель проста каля пляжа №5 на Мінскім моры. На судне знаходзіліся пасажыры ў выратавальных камізэльках. Onliner.by звязаўся з уладальнікам яхты і даведаўся, што адбылося.

У панядзелак на пляжах Мінскага мора загаралі людзі, атрымліваючы асалоду ад цёплых прамянёў вераснёўскага сонца. Вядома, такой актыўнасці і забаваў, як улетку, там ужо не было. Але людзі не сумавалі: да берага пляжа №5 нечакана прыбіла двухпавярховую яхту, здаецца, самую вялікую з усіх, што ёсць на Мінскім моры, і яна села на мель разам з пасажырамі.

Спробы вярнуць судна ў мора не адразу прынеслі поспех, прайшло, паводле слоў відавочцаў, гадзіны дзве, а то і больш.

Журналісты звязаліся з уладальнікам яхты і яе капітанам Аляксандрам Манылам. З’явілася яна ў яго толькі сёлета і пад канец сезону раптоўна села на мель.

— У панядзелак я катаў васьмярых чалавек па Мінскім моры. У пэўны момант кліент папрасіў прыстаць да пляжа №5, дзе працавала крама. Пакуль ён туды хадзіў, змяніўся напрамак ветру — і яхта, якая важыць 18 тон, села на мель амаль каля самага берага! Такое са мной здарылася ўпершыню, вядома, — растлумачыў капітан.

Паводле слоў суразмоўцы, дзякуючы неабыякавым пасажырам, а таксама адпачывальнікам, праз некалькі гадзін яхту ўсё ж удалося вярнуць у мора.

— Спачатку сітуацыя здавалася безвыходнай. Варыянт з кранам адразу адпаў з-за пясчанай паверхні, заставаліся толькі адпачывальнікі і супрацоўнікі, якія дзяжурылі на выратавальным пасту, — агульнымі намаганнямі мы і справіліся, за што я ўсім датычным вельмі ўдзячны. Калі б не дапамога гэтых людзей, яхту давялося б пакінуць на зімоўку проста на тым месцы, дзе яна аказалася, і чакаць прыліву, — падсумаваў Аляксандр.

Каментары1

  • Водолаз
    24.09.2025
    Вероятно, что встал на якорь на высокой воде и проспал момент отлива.
    Хостесс отвлекли, в каюту завлекли.

Цяпер чытаюць

Пад ціскам мужа Святлана Ціханоўская адмяніла інтэрв'ю CNN і працягнула размову з беларусамі ў Нью-Ёрку30

Пад ціскам мужа Святлана Ціханоўская адмяніла інтэрв'ю CNN і працягнула размову з беларусамі ў Нью-Ёрку

Усе навіны →
Усе навіны

Новым сімвалам беларускага турызму зрабілі кветку бульбы14

У Барысаве збіраюцца выпякаць фіялетавы хлеб2

Тэхнабанк перастае вяртаць грошы па Tax Free. Як цяпер забіраць ваты?2

Трамп у ААН: Еўропа коціцца ў пекла, а глабальнае пацяпленне — найбуйнейшае махлярства36

Ціханоўская: Я вельмі радая, што пасажырскае злучэнне паміж Беларуссю і Польшчай адновіцца27

Міністр унутраных спраў Польшчы падпісаў распараджэнне аб адкрыцці мяжы2

У затрыманага ў Польшчы таксіста-шпіёна знайшлі спіс беларусаў, за якімі ён меў заданне сачыць2

«Мінсктранс» аднаўляе рэйсы ў Польшчу і Германію3

У Мінску двое рабочых упалі з вышыні, адзін загінуў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад ціскам мужа Святлана Ціханоўская адмяніла інтэрв'ю CNN і працягнула размову з беларусамі ў Нью-Ёрку30

Пад ціскам мужа Святлана Ціханоўская адмяніла інтэрв'ю CNN і працягнула размову з беларусамі ў Нью-Ёрку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць