Эканоміка77

Ад закрыцця мяжы з Польшчай вялікія страты нясе не толькі Беларуская чыгунка, але і «Беларуськалій»

З 12 верасня 2025 года польскія ўлады цалкам закрылі мяжу з Беларуссю. Гэта рашэнне было звязана з буйнымі ваеннымі вучэннямі «Захад-2025» і магчымымі пагрозамі бяспецы Польшчы. Пад забарону трапілі і ключавыя чыгуначныя пераходы, у тым ліку брэсцкі, што прывяло да фактычнага спынення транзітнага руху па маршруце Кітай — Еўропа праз беларускую тэрыторыю. «Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі» ацэньвае страты, якія пры гэтым нясуць беларускія прадпрыемствы.

Фота ілюстрацыйнае

Для Беларускай чыгункі такая сітуацыя адразу азначала вялікія страты.

Кожны кантэйнерны цягнік перавозіць у сярэднім каля 120—130 кантэйнераў, і хоць беларускі бок атрымлівае толькі 10—15 % ад кошту перавозкі, агульныя недаатрыманыя даходы могуць дасягнуць 40—50 мільёнаў даляраў ужо да канца верасня.

На чыгуначных станцыях Беларусі сабралася некалькі дзясяткаў саставаў, якія не могуць перайсці мяжу. Частка з іх афіцыйна лічыцца «кінутымі» цягнікамі, але цягнікі, якія стаяць у Брэсце, у такі статус яшчэ не перавялі, адпаведна яны не пераведзеныя ў зону адстою і таму павялічваюць фактычную нагрузку.

Дадатковыя цяжкасці стварае ўнутраная сітуацыя на самой Беларускай чыгунцы. З-за вялікіх запазычанасцяў перад «Белнафтахімам» пастаўкі дызельнага паліва былі абмежаваныя, і ўжо некалькі тыдняў галіна працуе ў «рэжыме эканоміі». Гэта ўплывае на рух цеплавозаў і ўскладняе эксплуатацыйную дзейнасць у цэлым.

Закрыццё мяжы закранула і інтарэсы галоўнага беларускага экспарцёра — «Беларуськалія». Кампанія выкарыстоўвала пустыя кантэйнеры, што вярталіся з Еўропы, каб адпраўляць угнаенні ў Кітай. Цяпер гэты паток спыніўся, і ўзнік дэфіцыт тары.

У выніку прадпрыемства павінна альбо набываць кантэйнеры ў Расіі па больш высокіх цэнах, альбо скарачаць экспарт. Гэта робіць пастаўкі менш гнуткімі і павялічвае сабекошт прадукцыі, што пагаршае пазіцыі беларускага калію на азіяцкім рынку, дзе ўжо і так існуе моцная канкурэнцыя з боку Расіі і Канады.

Хоць на ўзроўні чутак называюцца магчымыя даты частковага аднаўлення руху праз брэсцкі пераход ў канцы верасня ( 26‑28 чысла), афіцыйнага пацвярджэння гэтаму пакуль няма. Калі ж блакада зацягнецца, то праблема можа перарасці з часовай у сістэмную: Беларусь страціць частку транзітных кантрактаў, якія пераарыентуюцца на іншыя маршруты, а «Беларуськалій» будзе яшчэ мацней залежаць ад расійскіх партоў і інфраструктуры.

Такім чынам, закрыццё польскай мяжы стала ўдарам адразу па двух важных напрамках — транзіце паміж Кітаем і Еўропай і беларускім экспарце калійных угнаенняў. А для эканомікі краіны гэта азначае рост выдаткаў, страту гнуткасці і яшчэ большую залежнасць ад Расіі.

Каментары7

  • ось яно як!
    22.09.2025
    Недзе за здароўе Рыгорыча п'юць Мазепін, Керымаў і які-небудзь Баумгертнер разлівае. Дзякуй, "магутны лідар"!
    А яшчэ магчымыя ускосныя страты ў выглядзе штрафаў за пратэрміноўку паставак угнаенняў.
    Быў бы лука больш самастойны - увёў бы абмежаванні па прызнанні расейскіх віз і пачысціў мяжу хаця б. А так, гэтай марыянеткай і надалей будуць гуляцца крэмліны - з адпаведнымі прыбыткамі для сваіх сыравінавых бізнесаў і стратамі для кішэні лукі.
  • Ку-Ку
    22.09.2025
    Вырашэнне крызісу відавочнае, але лукашэнкаўская сатрапія, кіруючыся пануючымі ў ёй ідэямі пра "звышчалавека", хутчэй абярэ шлях да самаразбурэння, чым праявіць сябе як цывілізаваны бок.
  • Ох
    22.09.2025
    "Кампанія выкарыстоўвала пустыя кантэйнеры, што вярталіся з Еўропы, каб адпраўляць угнаенні ў Кітай. Цяпер гэты паток спыніўся" - ну все, вот теперь-то режим рухнет! Нехватка пустых контейнеров! "набываць кантэйнеры ў Расіі па больш высокіх цэнах" - ну теперь точно все.

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце6

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце

Усе навіны →
Усе навіны

Хакейнае «Дынама» прымусілі зменшыць цэны на квіткі

Пад Масквой разбіўся лёгкаматорны самалёт. Верагодна, яго збіла расійская СПА

У Стоўбцах з’явіўся арт-аб’ект па матывах Мікеланджэла1

З расійскай Бураціі пайшлі ваяваць супраць Украіны бацька і сын. Абодва загінулі3

У Чэхіі адбыўся пажар на прадпрыемстве ВПК, падобны да тэракту. Прэм'ер тэрмінова вярнуўся ў краіну

Пенсіянеры, актывісты, шматдзетныя бацькі: хто трапіў у спіс з 250 памілаваных палітвязняў1

Бухгалтарку з Мінска асудзілі на 8,5 года па справе «дваровых чатаў»2

Пагоня, ліцвінізм і міграцыя: як літоўцы бачаць беларусаў і Беларусь32

На Камароўцы значна зменшыліся цэны на клубніцы і персікі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце6

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць