У Калінкавічах бацька пасадзіў дзіця за руль BMW — яны трапілі на відэа
У горадзе Калінкавічы адбыўся выпадкі парушэння правілаў дарожнага руху, які зафіксавалі камеры відэаназірання.

Паводле ДАІ, мужчына дазволіў свайму чатырохгадоваму дзіцяці «пакіраваць» аўтамабілем BMW на шматпалоснай гарадской дарозе.
Да гэтага было заўважана іншае парушэнне: дзіця перавозілася ў салоне аўтамабіля без спецыяльнага дзіцячага крэсла.
У дачыненні кіроўцы BMW склалі 4 адміністрацыйныя пратаколы: за перадачу кіравання асобе, якая не мае права кіравання, за перавозку дзіцяці без дзіцячага аўтакрэсла, размову па тэлефоне і непрышпілены рамень бяспекі, паведамілі ў ДАІ Гомельскай вобласці.
Штраф склаў 6,5 базавай велічыні (273 рублі).
Цяпер чытаюць
«У выніку ён сказаў мне: «Хопіць мяне шантажаваць, я хачу палюбавацца гэтымі дрэвамі». Аксана Колб расказала, пра што размаўляла са Статкевічам на мяжы

Каментары