Грамадства

Непадалёк ад Гродна паставілі «тэлефон ветру»

Нядаўна на тэрыторыі дома Святога Перэгрына ў вёсцы Галынка (гэта 26 км ад Гродна) устанавілі белую шкляную тэлефонную будку. Гэта тэлефон ветру — адзіны ў краіне аб’ект, піша «Вячэрні Гродна».

Яго паставілі сіламі супрацоўнікаў сацыяльна-дабрачыннай установы «Цэнтр дапамогі жыцця». Як з’явілася ідэя тэлефоннай будкі і для чаго яна патрэбна людзям, расказаў дырэктар цэнтра Алег Гарбачоў.

— Нядаўна такая будка з’явілася ў Японіі. Яе ўсталяваў мужчына, які ў выніку землятрусу і цунамі страціў свайго брата, — расказвае Алег. — Але ён не паспеў сказаць важных слоў свайму загінуламу брату і падумаў, што можа зрабіць гэта з дапамогай ветру. Вецер данясе яго думкі і перажыванні чалавеку, які пайшоў з жыцця.

У тэлефонную будку могуць прыязджаць людзі, якія страцілі блізкага чалавека:

— За першыя дні працы «тэлефона ветру» яе наведалі каля дзесяці чалавек. Гэта важная псіхалагічная дапамога. У перыяд смутку важна дапамагчы самому сабе. Падчас размовы чалавек можа нешта дасказаць, што не паспеў сказаць, далюбіць, калі не далюбіў, і папрасіць прабачэння.

Унутры будкі — крэсла, распяцце, блакнот для памятных пасланняў і сурвэткі. Дах упрыгожвае шпіль. Побач усталяваны стэнд з інфармацыяй, дзе падрабязна распісана прызначэнне «тэлефона ветру».

Для «Цэнтра дапамогі жыцця» гэта актуальная тэма, бо яны штодзень сутыкаюцца з адыходам з жыцця сваіх падапечных з-за невылечнай анкалагічнай хваробы.

Прыехаць могуць усе жадаючыя. Але тэрыторыя адкрыта не заўсёды. Лепш напісаць супрацоўнікам у «дырэкт» інстаграма, каб удакладніць час працы. Важна памятаць, што Галынка знаходзіцца ў памежнай зоне — абавязкова бярыце з сабой пашпарт! Пры ўездзе ў вёску вы ўбачыце ўказальнік — дом Святога Перэгрына, ён знаходзіцца адразу на ўскрайку, злева ад дарогі. Нумар дома — 53.

Дом Святога Перэгрына — гэта Дом для аказання сацыяльных паслуг з забеспячэннем часовага кароткатэрміновага знаходжання (дзённага) у форме паўстацыянарнага сацыяльнага абслугоўвання падапечным Сацыяльна-дабрачыннай установы «Цэнтр дапамогі жыцця».

Каментары

Цяпер чытаюць

«Я больш не анархіст». Мікола Дзядок — пра турму, Бога і расчараванне ў ідэалогіях28

«Я больш не анархіст». Мікола Дзядок — пра турму, Бога і расчараванне ў ідэалогіях

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп выказаў гатоўнасць накіраваць дэлегацыю ў Маскву для перамоваў па Украіне4

У цэнтры Мінска з'явіліся цагляныя «катэджы». Для каго?5

ЗША і Іран могуць аднавіць перамовы на наступным тыдні1

Хутка людзі змогуць размнажацца без сэксу. Больш за тое — нават без цяжарнасці і традыцыйных бацькоў12

Расійскі футбаліст памяняў грамадзянства, каб згуляць на чэмпіянаце свету. Але не фартанула

Стала вядома, што з будаўніцтвам аквапарка ў Віцебску

У ЗША пачалі публікаваць рассакрэчаныя дакументы пра НЛА2

Зборная Украіны ўпершыню за 20 гадоў выйшла ў хакейную эліту свету

Лукашэнка абмеркаваў з Пуціным у Крамлі «паўтара пытання»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я больш не анархіст». Мікола Дзядок — пра турму, Бога і расчараванне ў ідэалогіях28

«Я больш не анархіст». Мікола Дзядок — пра турму, Бога і расчараванне ў ідэалогіях

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць